Нацыянальны навукова-асветніцкі цэнтр імя Францыска Скарыны
Нацыянальны навукова-асветніцкі цэнтр імя Францыска Скарыны (Скарынаўскі цэнтр) — дзяржаўная ўстанова адукацыі Беларусі, якая існавала ў 1991—2004 гадах. ДзейнасцьАсноўныя напрамкі дзейнасці:
Пры Нацыянальным цэнтры з 1991 года дзейнічала Міжнародная асацыяцыя беларусістаў[3]. З 1993 года ў Цэнтры збіралася інфармацыйная база даных у дзесяці галінах:
У 1993 годзе ў Цэнтры была створаная бібліятэка з калекцыяй выданняў беларускай дыяспары, фонды якой папаўняліся за кошт падарункаў, па кнігаабмене, з дапамогай сувязяў Цэнтра з аб’яднаннямі беларусаў замежжа[3]. Самыя раннія беларускамоўныя выданні ў калекцыі — кнігі ваеннага і паваеннага часоў (1940-я гады), надрукаваныя ў лагерах для перамешчаных асоб[5]. Найбольшую частку складалі беларускія выданні ў ЗША. На аснове сабранай базы Скарынаўскі цэнтр выдаў шасцітомны энцыклапедычны даведнік «Беларусы і ўраджэнцы Беларусі ў памежных краінах» (2000), сем зборнікаў «Вяртанне», 29 зборнікаў «Беларусіка=Albaruthenica», каля сотні нумароў інфармацыйна-аналітычнага бюлетэня «Кантакты і дыялогі», зборнікі, прысвечаныя культурнаму ўзаемадзеянню краін і народаў[6]. З сабраных з дапамогай беларусаў з усяго свету карцін, скульптур, тканін, дакументаў, кніг і іншых прадметаў у 1993 года быў створаны музей «Беларусь у свеце»[7]. Пры перадачы збораў музея педагагічнаму ўніверсітэту частка экспанатаў знікла[8]. СупрацоўніцтваСумесныя даследаванні са Скарынаўскім цэнтрам ладзілі звыш 200 беларусазнаўцаў з 23 краін Азіі, Паўночнай Амерыкі і Еўропы. Супрацоўнічалі з навуковымі ўстановамі Ізраіля і ЗША (Беларускі інстытут навукі і мастацтва), а таксама такіх краін Еўропы, як Латвія, Літва, Польшча (Варшаўскі ўніверсітэт і Інстытут Цэнтральнай і Усходняй Еўропы У Любліне), Расія (Інстытут славяназнаўства і балканістыкі РАН) і Украіна, Англія (Беларуская бібліятэка і музей імя Францыска Скарыны), Балгарыя, Італія, Германія і Францыя. Да 2002 года зладзілі 45 міжнародных навуковых канферэнцый і выдалі 40 кніг. Сумесна з «Міжнароднай асацыяцыяй беларусістаў» зладзілі 3 міжнародныя кангрэсы беларусістаў[9]. СкладНа 2004 год Нацыянальны навукова-асветніцкі цэнтр імя Францыска Скарыны (ННАЦ) налічваў 6 аддзелаў:
Сярод загадчыкаў аддзелаў былі кандыдат гістарычных навук Сяргей Віцязь, доктар філасофскіх навук Уладзімір Конан, доктар фізіка-матэматычных навук Генадзь Пятроўскі і прафесар Генадзь Цыхун. Таксама навуковымі супрацоўнікамі былі дактары навук Анатоль Грыцкевіч, Мікалай Крукоўскі і Леанід Лыч. У Скарынаўскім цэнтры працавала бібліятэка, якая ўключала: рукапісны фонд, 2) збор выданняў беларускай дыяспары; 3) фонд фота- і фонадакументаў; 4) дасье выразак з перыёдыкі; 5) картатэку постацяў, паселішчаў, краін, дыяспары і рэстытуцыі; 6) камп’ютарную базу даных; 7) пастаянную выставу «Беларусы ў свеце» з больш як 2000 экспанатаў. На захоўванні знаходзіліся мастацкія творы Валерыя Дзевіскібы, Яна Кузьміцкага, Пятра Мірановіча, Галіны Русак, Тамары Стагановіч і Вячкі Целеша. Пры ННАЦ дзейнічалі: грамадскае аб’яднанне «Міжнародная асацыяцыя беларусістаў» («МАБ»), Тэрміналагічная камісія Міністэрства адукацыі Беларусі і Скарынаўскае брацтва[10]. ГісторыяІдэя стварэння Інстытута Беларусі з’явілася ў прафесара Адама Мальдзіса пасля ўбачання ім дзейнасці Славацкай маціцы[11]. Навукова-асветніцкі цэнтр (ННАЦ) быў створаны ў 1991 годзе па рашэнні ЦК КПБ у межах мерапрыемстваў, прысвечаных 500-годдзю беларускага першадрукара Францыска Скарыны[12]; Адам Мальдзіс стаў яго першым дырэктарам. Першапачаткова ННАЦ дзейнічаў пры Інстытуце літаратуры Акадэміі навук. Размяшчаўся ў Мінску па адрасе вул. Рэвалюцыйная, 15[13] — у тым самым будынку, дзе ў савецкія часы дзейнічаў Інбелкульт. З 1993 года Цэнтр быў перададзены з Акадэміі навук у падпарадкаванне Міністэрства адукацыі[14]. Гэта абмежавала магчымасці яго дзейнасці, у якую ўваходзіла далёка не адукацыя[12][15]. У 2002 года праз недахоп фінансавання Цэнтр быў вымушаны скараціць штат супрацоўнікаў да 20 чалавек (на 40 %)[16]. У 2004 годзе Нацыянальны навукова-асветніцкі цэнтр стаў структурным падраздзяленнем педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, пазбавіўшыся рэгістрацыі як юрыдычная асоба[14]. Пасля канчатковай ліквідацыі зборы Цэнтра былі схаваныя, картатэкі і друкаваныя выданні перададзеныя на захаванне ў Нацыянальную бібліятэку[17] і музей літаратуры і мастацтва[18][19], экспанаты музея «Беларусы ў свеце» — у Нацыянальны гістарычны музей[6]. Пазней частка сабраных збораў, датычная беларускай дыяспары, была перададзена ў Інстытут культуры Беларусі[20]. Кіраўнікі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia