Стэфан Вышынскі
Стэфан Вышынскі (3 жніўня 1901, — 28 мая 1981, Варшава) — польскі рымска-каталіцкі дзеяч, кардынал. БіяграфіяУ часы Другой сусветнай вайны быў капеланам Арміі Краёвай. Браў удзел у ратаванні яўрэяў ад нацыстаў. У 1946 годзе Пій XII прызначыў яго біскупам Люблінскім, а ў 1948 годзе арцыбіскупам Мітрапалітам Гнезна і Варшавы і Прымасам Польшчы. У студзені 1953 года быў прызначаны кардыналам, але з-за супрацьдзеяння камуністычных уладаў не змог выехаць у Рым, каб атрымаць атрыбуты кардынальскай годнасці. У верасні таго ж года быў арыштаваны. Выйшаў на свабоду ў 1956 годзе. Браў удзел у Другім Ватыканскім Саборы, ініцыяваў шырокае святкаванне Тысячагоддзя хросту Польшчы. У 1980 годзе быў пасярэднікам паміж уладамі і прафсаюзам «Салідарнасць». У 1989 годзе распачаўся працэс беатыфікацыі. 18 снежня 2017 года Папа Францішак ухваліў дэкрэт Кангрэгацыі па справах кананізацыі аб прызнанні гераічнасці яго цнотаў, а 2 кастрычніка 2019 года — аб прызнанні цуду (аздараўлення жанчыны, хворай на анкалогію)[5]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia