Біргіта Шведская (прынцэса)
Прынцэса Біргіта Інгеборга Аліса Шведская (шведск.: Hennes Kungliga Höghet Birgitta, Prinsessa av Sverige och Hohenzollern; 19 студзеня 1937[5], Палац Хага, камуна Сольна — 4 снежня 2024[1], Мальёрка, Балеарскія астравы[d][2]) — шведская прынцэса, у шлюбе — княгіня Гогенцолерн, сястра караля Карла XVI Густава[6]. БіяграфіяНарадзілася 19 студзеня 1937 года. Прынцэса стала другім дзіцем і дачкой прынца Густава Адольфа, герцага Вестэрботэнскага і яго жонкі прынцэсы Сібілы Саксен-Кобург-Гоцкай. Бацька прынцэсы належаў да шведскай каралеўскай дынастыі Бернадотаў і быў сынам караля Швецыі Густава VI Адольфа і яго жонкі Маргарыты Канаўцкай, унучкі каралевы Вікторыі. Маці прынцэсы Сібіла — дачка прынца Карла Эдуарда, герцага Саксен-Кобург-Гоцкага і прынцэсы Вікторыі Адэлаіды Шлезвіг-Гольштэйн. У сям’і пасля яе нарадзіліся яшчэ дзве дачкі: прынцэсы Дэзірэ і Крысціна, а таксама сын — будучы кароль Швецыі Карл XVI Густаў[7]. Падчас візіту да сваякоў у Германію ў 1959 годзе сустрэла будучага мужа — нямецкага князя Іагана Георга Гогенцолерна (1932—2016). 15 снежня 1960 года было абвешчана аб заручынах. Вяселле адбылося 25 мая 1961 года ў Каралеўскім палацы ў Стакгольме[8], а рэлігійная цырымонія — ў Палацы Зігмарынген 30 мая таго ж года. У шлюбе ў іх нарадзілася трое дзяцей:
У 1990 годзе муж і жонка сталі жыць асобна, але шлюб афіцыйна скасаваны не быў. Каралеўскія абавязкіПрынцэса з’яўлялася ганаровым членам Каралеўскага таварыства гольфа. Гэты абавязак яна ўзяла на сябе пасля смерці дзядзькі прынца Бертыля ў 1997 годзе. Біргіта штогод прымала ўдзел у дні Святой Люсіі і лічыла гэтае свята нацыянальным у Швецыі. Тытулы
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia