Бірута (фалькларыстка)
Бірута, сапр. Амелія Даравінская[1] або Дзеравінская[2] (польск.: Derewińska; 1863, Ройсталі[d], Віленская губерня — 27 ліпеня 1891) — беларуская і польская фалькларыст і этнограф[1][2]. БіяграфіяНарадзілася ў 1863 годзе ў в. Ройсталі (цяпер у межах Вільні)[1]. Вучылася ў Варшаве[1]. Працавала настаўніцай у Лідскім павеце[1][2]. Праводзіла этнаграфічныя назіранні ў Лідскім павеце, запісвала беларускі фальклор. Напісала манаграфію «Народ Лідскага павета» (або «Апісанне Лідскага павета»), але цэнзура не дазволіла яе друк[2], праца не збераглася. Друкавалася з 1889 года ў краязнаўчым часопісе «Wisła», дзе апублікаваны яе нарыс «Дажынкі на Літве», з апісаннем жніўнага абраду з песнямі ў в. Шаўры Лідскага павета, і паданні «Сосны ў Лідзе», «Пра касцёл святой Ганны ў Вільні», «Паданне пра Пілакальную гару» (у Ваўкавыскім павеце). Пасмяротна выйшла найбольш значная[2] публікацыя Біруты — «Беларускія песні з Лідскага павета», 24 тэксты пазаабрадавай лірыкі (сямейна-бытавыя, рэкруцкія, любоўныя песні), у часопіс «Zbiór wiadomości do antropologii krajowej» (1892. Т. 16), і нарыс «Над прускай граніцай», апісанне жыццёвага укладу літоўцаў паўднёва-заходняй часткі Ковенскай губерні — у часопісе «Wisła» (1899. Т. 13). Асобныя рукапісы, дакументы, звязаныя з дзейнасцю Біруты (А. Даравінскай), зберагаюцца ў архівах Вільні і Варшавы[1][2]. Памерла 27 ліпеня 1891 года. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia