Шаўры
Шаўры́[1] (трансліт.: Šaŭry, руск.: Шавры) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Доцішскага сельсавета. Гісторыя![]() Вядома з другой паловы XIX ст., уласнасць Нарбутаў. Побач з вёскай існаваў маёнтак (фальварак). У 1889 годзе ў краязнаўчым часопісе «Wisła» быў апублікаваны нарыс Біруты «Дажынкі на Літве» з апісаннем жніўнага абраду з песнямі ў в. Шаўры. У Першую сусветную вайну з верасня 1915 года да канца 1918 года тэрыторыя акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі. З 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. Да 5 кастрычніка 2007 года вёска ўваходзіла ў склад Нацкага сельсавета[2]. Славутасці![]()
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia