Бітва пры Куіта-Кванавале
Бітва пры Куіта-Кванавале, таксама Квіта-Кванавале (парт.: Batalha de Cuito Cuanavale) — вырашальная ваенная кампанія ў ходзе грамадзянскай вайны ў Анголе і паўднёваафрыканскай Пагранічнай вайны (вайны за незалежнасць Намібіі). Лічыцца найбуйнейшай бітвай на Афрыканскім кантыненце з часоў Другой сусветнай вайны[4]. Бакі і мэтыПадчас бітвы адбылося сутыкненне паміж узброеныямі сіламі найбуйнейшых палітычных груповак краіны: МПЛА (фактычна была кіруючай партыяй Анголы), падтрыманай Кубай і СССР, і УНІТА, падтрыманай з боку ПАР. МПЛА, якая імкнулася захапіць асноўныя аператыўныя базы УНІТА ў Джамбе і Мавінгу, змагалася пры шырокай падтрымцы аднаго з бліжэйшых ваенных саюзнікаў сацыялістычнай Анголы, Савецкага Саюза. Да іх сіл далучыўся шэраг кубінскіх танкавых і механізаваных падраздзяленняў, якія ўпершыню сталі больш непасрэдна ўдзельнічаць у баявых дзеяннях у рамках інтэрвенцыі Кубы[5]. Таксама паскорыліся пастаўкі савецкага ўзбраення для ўрадавай ангольскай арміі, у тым ліку больш за сто танкаў Т-62 і баявых самалётаў, адкамандзіраваных са стратэгічнага рэзерву краін Варшаўскага дагавора[1]. Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, якая мела агульную мяжу з Анголай праз паласу Капрыві — спрэчную тэрыторыю Паўднёва-Заходняй Афрыкі (цяперашняя Намібія), была перапоўнена рашучасці не дапусціць, каб МПЛА ўзяла пад свой кантроль поўдзень краіны. Гэта магло прывесці да таго, што партызаны SWAPO (групоўкі, якая змагалася за незалежнасць ад ПАР) пачнуць дзейнічаць і ў гэтым рэгіёне[6]. Ход падзейБаі праходзілі паблізу важнага ваеннага аэрадрома Куіта-Кванавале і прылеглага да яго невялікага аднайменнага горада. Пасля шэрагу няўдалых спробаў захапіць населены пункт у 1986 годзе, восем брыгад МПЛА ў жніўні 1987 года распачалі аперацыю «Прывітанне кастрычніка» (Operação Saludando Octubre). Урадавыя сілы рухаліся ў бок асноўных аператыўных баз УНІТА ў Джамбе і Мавінгу. Ваенная акцыя ангольскіх урадавых сіл заахвоціла паўднёваафрыканскіх вайскоўцаў прыняць меры для ўмацавання абароны Джамбы і пачаць аперацыю «Модулер» (Operation Moduler). Фарміраванні МПЛА мелі нізкую дысцыпліну, але былі добра ўзброены. Асноўную ролю ў процідзеянні паўднёваафрыканцам згуляла кубінская авіяцыя. Часці арміі сацыялістычнай Анголы часта аказваліся ў тактычным акружэнні і знішчаліся ў ходзе сутыкненняў з механізаванымі падраздзяленнямі паўднёваафрыканцаў[7][8], неслі значныя страты, і таму прыпынілі аперацыю[9][10]. У гэты момант паўднёваафрканцы атрымалі шанец узяць Куіта-Кванавале, але таксама прыпынілі наступленне. Справа ў тым, што ваеннае камандаванне ПАР мела палітычны імператыў пазбягаць ахвяр, дзе гэта магчыма, атрымаўшы загад не браць гарады, калі іх нельга было ўзяць без бою. Таму паўднёваафрыканская армія не распачала ніякіх спробаў развіць сваю перавагу і захапіць горад, бо не жадала ўступаць у гарадскія баі[11][12][13]. НаступствыБітва пры Куіта-Кванавале паклала пачатак трохбаковым перамовам пры пасярэдніцтве Злучаных Штатаў. Па выніку мірнага працэсу ўдзельнікі канфлікту падпісалі ў г. Нью-Ёрк дагавор, па якім Куба і ПАР згарнулі сваю ваенную прысутнасць у Анголе і Намібіі. Апошняя, дзякуючы гэтаму, атрымала незалежнасць[14]. Удзел беларусаўУ 1986—1988 гадах[15] у Анголе ў якасці ваенспеца ад СПА[16] знаходзіўся гарадзенец Генадзь Сергіенка, які перад камандзіроўкай служыў у Сярэдняй Азіі. Ён працаваў у тым ліку ў раёне Куіта-Кванавале. Перад ім стаялі задачы навучаць ангольскіх салдат, ствараць і рыхтаваць зенітна-ракетныя разлікі, умацоўваць баявыя пазіцыі. Сергіенка, як і іншыя савецкія вайскоўцы, дзейнічаў у Анголе таемна[15].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia