Бітва ста палкоў
Бітва ста палкоў — найбуйнейшая наступальная аперацыя Народна-вызваленчай арміі Кітая супраць японскіх акупацыйных войскаў падчас япона-кітайскай вайны. Пачалася 20 жніўня 1940 года і завершылася 5 снежня таго ж года[2] . НазваЗ лета 1940 г. 8-я армія задзейнічала ў тыле ворага ў Паўночным Кітаі 105 палкоў (адсюль пайшла назва аперацыі) для шырокамаштабнага стратэгічнага наступлення на занятыя японскімі войскамі лініі камунікацый і апорных пунктаў. Наступленне працягвалася больш за 5 месяцаў. ПерадгісторыяВытокі гэтай аперацыі адносяцца да ліпеня 1940 года, калі Генеральны штаб нацыянальна-рэвалюцыйнай арміі атрымаў даныя аб падрыхтоўцы японцамі сіламі 3-4 пяхотных дывізій са сродкамі ўзмацнення наступальнай аперацыі ў напрамку Лаян-Тунгуань і далей на Сіань з задачай авалодаць заходнім участкам Лунхайскай чыгункі і гэтым пазбавіць цэнтральныя правінцыі Кітая сувязі з Ланьчжоў — асноўнай базай забеспячэння зброяй, што паступала з Савецкага Саюза[2] (гл. Аперацыя «Зэт»). Кітайскае ваеннае кіраўніцтва прыйшло да высновы, што неабходна ўзмацніць абарону Лаянскага і Тунгуаньскага напрамкаў і прыняць меры да зрыву японскай аперацыі. Мэты і падрыхтоўкаУ гэты час партызаны і часці 8-й арміі займалі раёны, выгадныя для нападу размешчаных па дарогах у паўднёвай Шаньсі 41-й і 36-й японскіх пяхотных дывізій. На поўнач ад дарогі Чжэндзін-Таюань, дзе дзейнічала 120-я дывізія, мелася магчымасць нанесці ўдар па 26-й і 110-й японскіх пяхотных дывізіях. Да гэтага часу войскі Чжу Дэ аперацыі супраць японцаў не вялі[2] . Стваралася абстаноўка, пры якой без сур’ёзных баёў супраць японцаў або канфліктаў з часцямі цэнтральнага падпарадкавання 8-я армія не магла аднавіць шляхі Шэньсі-Ганьсу-Нінсяскага савецкага асаблівага раёна. Атрыманая ад Чан Кайшы тэлеграма падавала такую магчымасць без асаблівых перашкод[2] . У Яньань было прынята рашэнне падрыхтаваць аперацыю з галоўнай мэтай забяспечыць умовы перамоваў КПК з Гаміньданам па пытаннях партызанскіх баз і межаў Шэньсі-Ганьсу-Нінсяскага савецкага асаблівага раёна. Было задумана дэблакіраваць некаторыя часці і атрады 129-й і 115-й дывізій, якія дзейнічалі ў паўднёвай Шаньсі, і ўсталяваць іх сувязь з іншымі партызанскімі раёнамі; парушыць камунікацыі японцаў і тым сарваць рыхтуемае імі наступленне[2] . Ход аперацыіВаенныя сілы КПК складалі напярэдадні бітвы каля 400 000 чалавек або 115 палкоў. Між тым, Японія валодала больш старымі звесткамі, якія адрозніваліся ад сапраўдных лічбаў у некалькі разоў у меншы бок. Гэта было звязана са шматразовым папаўненнем колькасці кітайскіх войскаў за папярэднія гады. Дадзеная акалічнасць заахвоціла Чжу Дэ і іншых военачальнікаў НВАК засяродзіць усе свае войскі (46 палкоў са 115-й дывізіі, 47 палкоў з 129-й дывізіі і 22 палкі з 120-й дывізіі) у барацьбе супраць японскіх захопнікаў. З 20 жніўня па 10 верасня войскі 4-й, 8-й армій, а таксама партызанскія злучэнні выступілі супраць японскіх акупантаў у правінцыях Шаньсі, Чахар, Хубэй і Хэнань, наносячы ўдары па японскіх камунікацыях. Каля 10 тысяч японскіх вайскоўцаў трапілі ў акружэнне[3]. З 20 верасня баі звадзіліся да дзеянняў супраць блакіраваных японскіх гарнізонаў. Пасля 6 кастрычніка 1940 года кітайскія войскі перашлі ў абарону, адбіваючы контрнаступленне падраздзяленняў японскай арміі. У гэты перыяд, з кастрычніка па снежань, японцы адказалі контратакамі, у выніку якіх змаглі вярнуць кантроль над многімі захопленымі гарадамі і станцыямі[3]. Усяго кітайскія вайскоўцы знішчылі каля 960 кіламетраў чыгуначнага палатна, сотні мастоў і тунэляў, а таксама буйную вугальную шахту, якая мела важнае значэнне для японскай прамысловасці. Вынікі і стратыУ ходзе баявых дзеянняў ваенныя часці КПК занялі тэрыторыю з насельніцтвам больш за 5 мільёнаў чалавек, 73 населеныя пункты. Было праведзена 1824 сутычак з японскімі войскамі, забіта і паранена больш за 20 000 японскіх салдат і афіцэраў, не лічачы ваеннаслужачых калабарацыйных войскаў на тэрыторыі Кітая, захоплена звыш 5400 вінтовак, 200 кулямётаў, 200 гранатамётаў, 16 гармат і вялікая колькасць боепрыпасаў[2] . Страты НВАК склалі 22 000 чалавек. Таксама было разбурана 500 км чыгунак і каля 1500 км шашэйных дарог, падарвана 260 мастоў. У культуры
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia