Народна-вызваленчая армія Кітая
Народна-вызваленчая армія Кітая (НВАК, кіт. 中国人民解放) — афіцыйная назва ўзброеных сіл Кітая. Узброеныя сілы КНР падзелены на пяць зон ваеннага камандавання і тры флаты, арганізаваных па тэрытарыяльным прынцыпе: усход, поўнач, захад, поўдзень і цэнтр. СтруктураСухапутныя войскі (СВ)![]() Сухапутныя войскі доўгія гады ўяўлялі сабой асноўную частку НВАК, знаходзячыся пад непасрэдным кіраўніцтвам ЦВК. 31 снежня 2015 года ўпершыню створана камандаванне Сухапутных войскаў НВАК. На ўзбраенні СВ НВАК знаходзяцца[1]:
У арсенале наземных часцей таксама самаходны пантонны мост GZM-003, машына для ўрыўкі катлаванаў GJW-410, інжынерная машына разгараджэння GCZ-112, лёгкі сапёрны танк БТР-89, шляхапракладнік GCZ-110 і цяжкі механізаваны мост GQL-111. Ваенна-паветраныя сілы (ВПС)Па колькасці эксплуатаваных самалётаў ВПС КНР знаходзяцца на трэцім месцы пасля Расіі і ЗША[2]. У 2008 годзе колькасць ваеннаслужачых ВПС складала 330 000 чалавек. На ўзбраенні знаходзіцца 4 000 баявых самалётаў, 106 верталётаў, звыш 700 ПУ ЗУР, 1 000 гармат зенітнай артылерыі, каля 450 радыёлакацыйных пастоў[3]. Аэрадромная сетка налічвае больш за 400 аэрадромаў, у тым ліку 350 з цвёрдым пакрыццём узлётна-пасадачнай паласы. Аператыўная ёмістасць аэрадромаў складае 9000 самалётаў, што амаль у тры разы больш за авіяцыйны парк[4]. Ваенна-марскі флот (ВМФ)ВМФ налічвае 290 тыс. чалавек і арганізаваны ў тры флаты: Флот Паўночнага Мора са штабам у Ціндаа, Флот Усходняга Мора са штабам у Нінбо, і Флот Паўднёвага Мора са штабам у Чжаньцзян. Кожны флот уключае ў сябе надводныя караблі, падводныя лодкі, ваенна-марскую авіяцыю і падраздзяленні берагавой абароны. Флот Паўднёвага мора мае ў сваім складзе дзве брыгады марской пяхоты[5]. У лютым 2013 года намеснік начальніка Генштаба НВАК Цзі Цзяньго адзначыў, што ў цяперашні час пагроза бяспекі Кітая галоўным чынам зыходзіць з мора[6]. Раней камісар Акадэміі ваенных навук НВАК генерал Вэн Цангрэн заяўляў: «Кітай павінен прарваць блакаду з боку міжнародных сілаў супраць сваёй марской бяспекі. Толькі калі знішчым яе, зможам весці размову аб уздыме Кітая. Каб уздым быў імклівым, Кітай павінен прайсці праз акіяны і выйсці з акіянаў у сваёй будучыні развіцці». У склад ваенна-марскога флоту НВАК уваходзяць:
Ракетныя войскі (РВ)У студзені 2016 было абвешчана аб пераўтварэнні Другога артылерыйскага корпуса НВАК у ракетныя войскі, і аб стварэнні новага фарміравання — войскаў стратэгічнай падтрымкі. Народная ўзброеная міліцыя (НУМ)У мірны час Народная ўзброеная міліцыя звычайна ахоўвае розныя важныя аб’екты, выконвае задачы па барацьбе з тэрарыстычнымі актамі, а таксама аказвае дапамогу ў эканамічным будаўніцтве. У ваенны час народная міліцыя прызначана садзейнічаць НВАК у сумеснай абароне і баявых дзеяннях. Складаецца з падраздзяленняў унутранай аховы, аховы залатых запасаў, лясоў, гідраэлектрастанцый, транспарту, пагранічных войскаў, войскаў грамадскай бяспекі, пажарных часцей і часцей аховы. Войскі народнай узброенай міліцыі былі створаны 19 чэрвеня 1982 года. Колькасць народнай узброенай міліцыі складае ад 1,1 да 1,5 мільёнаў чалавек[7]. Да 1 студзеня 2018 года войскі міліцыі былі ўключаны ў арганізацыйную структуру Дзяржсавета, знаходзячыся ў падвойным падначаленні ў Дзяржсавета і Цэнтральнага ваеннага савета. З 1 студзеня 2018 года войскі міліцыі ўключаны ў арганізацыйна-штатную структуру Цэнтральнага ваеннага савета і больш не знаходзіліся ў арганізацыйнай структуры Дзяржсавета, перайшоўшы пад адзінае кіраўніцтва Цэнтральнага ваеннага савета[8]. Вучэнні НВАКУ 1999 і 2001 г. былі праведзены буйнамаштабныя вучэнні, прысвечаныя адпрацоўцы высадкі дэсанту на Тайвань[9]. У вучэннях было задзейнічана 100 тыс. адзінак розных суднаў. З 11 па 18 ліпеня 2017 праводзіліся сумесныя беларуска-кітайскія вучэнні «Адзіны шчыт-2017». У вучэннях прымалі ўдзел падраздзяленні спецпрызначэння ўнутраных войскаў МУС Беларусі і Народнай узброенай міліцыі Кітая[10]. З 22 па 28 ліпеня 2017 г. праводзіліся расійска-кітайскія вучэнні «Марское ўзаемадзеянне — 2017» на галоўнай ваенна-марской базе Балтыйскага флоту — горадзе Балтыйск. У іх было задзейнічана восем караблёў і судоў, дзесяць самалётаў і верталётаў. З іх Ваенна-марскія сілы КНР прадстаўлялі эсмінец «Хэфэй», фрэгат «Юньчэн» і судна забеспячэння «Ламаху». Расійскі бок прадстаўлялі карвет «Бойкі», выратавальны буксір і авіяцыя. У моры былі сфармаваны расійска-кітайскія тактычныя групы караблёў, якія правялі вучэнні са стральбой малой зенітнай артылерыяй па надводных і паветраным мішэнях. Караблі манеўравалі на мінімальна магчымай адлегласці і па камандзе перабудоўваліся ў баявы парадак. Таксама падчас вучэнняў тактычныя групы правялі дагляд падазронага судна, вызвалілі захопленае піратамі судна і правялі пошукава-выратавальную аперацыю па аказанні дапамогі аварыйнаму караблю і выратаванні людзей на вадзе. Служба за мяжойКітай мае шэраг сваіх замежных ваенных баз у М’янме, Пакістане, Бангладэш, Джыбуці, Емене, Амане, Кеніі, Танзанія і на Сейшэльскіх Астравах[11]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia