Біядынамічная сельская гаспадарка![]() Біядынамічная сельская гаспадарка — псеўданавуковае вучэнне і методыкі сельскагаспадарчай вытворчасці, заснаваныя на эзатэрыцы, астралогіі, гамеапатыі і экалагічным падыходзе. ГісторыяАсноўныя прынцыпы біядынамічнай сельскай гаспадаркі былі распрацаваны нямецкім эзатэрыкам Рудольфам Штэйнерам і выкладзены ім у 1924 г. падчас лекцый у Кабервіцы (Сілезія). Яго вучэнне фактычна стала адным з першых альтэрнатыўных падыходаў да сучаснай сельскай гаспадаркі, заснаванай на ўжыванні сінтэтычных хімічных рэчываў. У 1927 г. прыхільнікі Р. Штэйнера арганізавалі ў Берліне кааператыў па перапрацоўцы прадуктаў біядынамічнай сельскай гаспадаркі «Дэметра». У 1928 г. на яго аснове была арганізавана міжнародная біядынамічная фэдэрацыя «Demeter International», якая да нашых дзён займаецца сертыфікацыяй вытворчасці прадуктаў. У 2021 г. у яе склад уваходзіла 19 мясцовых аб'яднанняў з краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, Новага Свету, Аўстраліі і Акіяніі. У 1942 г. лорд У. Дж. Нортбёрн вызначыў біядынамічную сельскую гаспадарку як адну з трох форм арганічнай сельскай гаспадаркі. Да пачатку XXI ст. практыка біядынамічнай сельскай гаспадаркі развівалася поруч з іншымі формамі арганічнай сельскай гаспадаркі, у яе былі ўключаны севазварот, ужыванне полікультур і покрыўных культур, а таксама іншыя методыкі сельскагаспадарчай вытворчасці, якія адсутнічалі ў вучэнні Р. Штэйнера. Тым не меней, само вучэнне, у тым ліку яго найбольш спрэчныя пастулаты, застаюцца важным чыннікам для адасаблення прыхільнікаў біядынамічнай сельскай гаспадаркі. Асноўныя прынцыпы
Біядынамічныя прэпаратыУжыванне біядынамічных прэпаратаў з'яўляецца неад'емнай часткай біядынамічнай сельскай гаспадаркі і грунтуецца на поглядах Рудольфа Штэйнера, які імкнуўся з іх дапамогай паўплываць на арганічнае жыццё праз касмічныя і зямныя сілы. Ён меркаваў, што карыснасць прэпаратаў заснавана менавіта на ўзаемадзеянні з вышэйшымі сіламі, а не на іх хімічных уласцівасцях. Такім чынам, іх можна змешваць з вялікай колькасцю вады і іншых рэчываў без згубы карысці для раслін і глебы. Першапачаткова было ўсяго дзевяць біядынамічных прэпаратаў. Яны ўключалі каровін гной, а таксама тонка здробнены крэмній, змяшаны з дажджавой вадой, вытрыманыя ў каровіных рагах, паколькі Р. Штэйнер лічыў, што каровіныя рогі функцыянуюць як антэны для прыёму і факусіроўкі касмічных сіл, а, значыць, могуць перадаць карысныя ўласцівасці прэпаратам. Іншыя, прапанаваныя ім злучэнні, уяўляюць сабой экстракты розных раслін, вытрыманыя перад выкарыстаннем або ў розных органах жывёл, альбо ў торфе ці гноі. У нашы дні колькасць біядынамічных прэпаратаў значна пашырана, хаця першыя дзевяць застаюцца засноўнымі. Біядынамічныя прэпараты ўжываюцца прыхільнікамі вучэння Р. Штэйнера ў наступных выпадках:
Насуперак паведамленням прыхільнікаў біядынамічнай сельскай гаспадаркі аб разнастайных карысных наступствах выкарыстання біядынамічных прэпаратаў, навуковыя даследаванні пакуль не выявілі іх істотнага ўздзеяння на здароўе раслін і паляпшэнне якасці глебы ў параўнанні з іншымі метадамі арганічнай сельскай гаспадаркі. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia