Вадзім Міхайлавіч Шчарбакоўскі
Вадзім Міхайлавіч Шчарбакоўскі (17 сакавіка 1876, Шпічынцы — 18 студзеня 1957, Лондан) — украінскі гісторык, археолаг, этнограф, мастацтвазнаўца. БіяграфіяНарадзіўся ў сяле Шпічынцах Сквірскага павета Кіеўскай губерні (цяпер Ружынскі раён, Жытомірская вобласць). Сын а. Міхаіла Шчарбакоўскага, брат Данііла Шчарбакоўскага. Навучаўся ў Пецярбургскім, Маскоўскім і Кіеўскім універсітэтах. З 1903 года даследаваў старую ўкраінскую архітэктуру, удзельнічаў у этнаграфічных экспедыцыях і архіалагічных раскопках у розных раёнах Украіны. З 1907 года ў Галіччыне — супрацоўнік Нацыянальнага музея ў Львове (1908—1910). Потым загадчык археалагічнага аддзела земскага музея ў Палтаве. Удзельнік украінскіх сацыял-дэмакратычных гурткоў, за што расійскія ўлады неаднаразова яго арыштоўвалі. Быў прафесарам Украінскага ўніверсітэта ў Палтаве (1918—1922[2]). З 1922 года на эміграцыі ў Празе, прафесар Украінскага вольнага ўніверсітэта ў Празе (1922—1945) і ў Мюнхене (1945—1951, рэктар). У 1951 годзе пераехаў у Вялікабрытанію. Сапраўдны сябар Навуковага таварыства імя Шаўчэнкі, Украінскай вольнай акадэміі навук, Славацкага навуковага таварыства, Чэшскай АН, Міжнароднага антрапалагічнага інстытута ў Францыі. УзнагародыКавалер сербскага ордэна Святога Савы. Асноўныя працы
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia