Ваеннае будаўніцтва БеларусіВаеннае будаўніцтва Беларусі — складовая частка ваеннай палітыкі Беларусі, якая заключаецца ў фарміраванні і рэфармаванні ўзброеных сіл. Уключае эканамічныя, сацыяльна-палітычныя, ваенныя і іншыя мерапрыемствы па ўдасканаленні ваеннай арганізацыі. Гісторыя развіццяУ пачатку 1990-х гадоў перад Беларуссю паўсталі задачы стварэння ўласных узброеных сіл. Іх будаўніцтва фактычна пачалося са скасавання 20 сакавіка 1992 года Беларускай ваеннай акругі. Аднак пачатковыя мерапрыемствы па пераўтварэнні савецкіх часцей у беларускую армію ў асноўным былі зведзены да скарачэння групоўкі войск[1]. Пасля прыходу ўрада Аляксандра Лукашэнкі ваеннае будаўніцтва перайшло на новы ўзровень. Пачалося значнае рэфармаванне арміі. 1 лістапада 1994 года Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь было пераведзена на новы штат. Саветам бяспекі 27 сакавіка 1995 года зацверджана першая канцэпцыя нацыянальнай бяспекі. Ваеннаслужачых вызвалілі ад выканання неўласцівых ім задач. У 1996 годзе быў распрацаваны План рэалізацыі Канцэпцыі ваеннай рэформы да 2000 года. У выніку створана эфектыўная сістэма дзяржаўнага кіравання, захаваны і ўмацаваны структуры забеспячэння нацыянальнай бяспекі і абараназдольнасці[1]. У 2001 годзе першы этап рэфармавання скончыўся. У гэты час былі зацверджаны канцэпцыя будаўніцтва Узброеных Сіл да 2010 года, праграма завяршэння рэфармавання на 2001—2005 гады, план іх будаўніцтва да 2006 года. У 2007—2011 гадах асноўныя намаганні былі накіраваны на ўкараненне ў войска інавацыйных дасягненняў, недапушчэнне перарастання ваеннай небяспекі ў ваенную пагрозу[1]. У 2010-х гадах на фоне падзей у суседняй Украіне і пачатку новай Халоднай вайны ў Рэспубліцы Беларусь востра паўстала пытанне падтрымання абараназдольнасці арміі. Прыярытэтнымі кірункамі сталі: аптымізацыя баявога складу і колькасці войск; выбарачнае пераўзбраенне на сучасныя ўзоры (у тым ліку айчыннай вытворчасці) узбраення і тэхнікі; захаванне кадравага патэнцыялу і павышэнне ўзроўню ўкамплектаванасці. Падчас аптымізацыі УС прыярытэт аддадзены ўдасканаленню арганізацыйна-штатных структур[2]. У 2015 годзе былі канкрэтызаваны асноўныя кірункі ваеннага будаўніцтва ў сучасных умовах. Прыярытэтнай задачай стала максімальна адаптаваць арміі да рэагавання на магчымыя выклікі і пагрозы. Пільная ўвага надавалася павелічэнню баявога складу сіл пастаяннай гатоўнасці, развіццю мабільнага кампанента. У снежні 2019 года зацверджаны План абароны на чарговае пяцігоддзе і канцэпцыя будаўніцтва і развіцця арміі да 2030 года. У іх зроблены акцэнт на прадухіленне развязвання агрэсіі і стратэгічным стрымліванні.[1] На далейшае ваеннае будаўніцтва паўплывалі падзеі жніўня 2020 года і расійска-ўкраінская вайна. У 2021 — пачатку 2023 года акцэнт зроблены на пастаянны маніторынг міжнароднай ваенна-палітычнай і стратэгічнай сітуацыі, удасканаленне заканадаўства па пытаннях абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу, падтрыманне патрэбаванага ўзроўню баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці, умацаванне ідэй патрыятызму і гатоўнасці да абароны дзяржавы, узмацненне сістэмы калектыўнай бяспекі ў АДКБ. У краіне разгорнуты расійскія часці рэгіянальнай групоўкі войск. Узмоцненая ахова мяжы з Украінай.[1] Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia