Амерыканскі Shadow 200, Іракская вайна, 2004 год.Невядомы камбатант з квадракоптэрамі, грамадзянская вайна ў Іраку, 2017 год.Турэцкі Bayraktar TB2 арміі Азербайджана, 2020 год. Падобны выкарыстоўваўся супраць армянскіх сіл у Другой Карабахскай вайне.Удар расійскага «Інаходзец» па ўкраінскіх пазіцыях, уварванне ва Украіну, 2022 год.
Ударныя БПЛА выкарыстоўваюцца для мэтавых забойстваў некалькімі краінамі[1][2].
Упершыню яны ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях у 1991 годзе падчас вайны ў Персідскім заліве, але прымяняліся выключна для назірання. Аналагічныя задачы БПЛА выконвалі падчас Югаслаўскіх войн[3]. Прымяненне дронаў для атак пачалося толькі пасля 2001 года ў ходзе вайны з тэрарызмам. Так, напрыклад, ЗША ўдарныя БПЛА ўжываліся ў Афганістане і Пакістане. Пры адміністрацыі Барака Абамы іх прымяненне павілічылася[4]. Яшчэ большы рост адзначаны падчас прэзідэнцтва Дональда Трампа; колькасць удараў БПЛА павялічана на 400 %[5][6][7]. Удзел ударнай беспілотнай авіяцыі выклікаў асцярогу з боку ААН, паколькі ад дзеянняў дронаў перыядычна пакутавала мірнае насельніцтва[8][9]. У прыватнасці, падчас удараў амерыканскіх БПЛА ў Пакістане станам на 2017 год загінулі ад 158 да 965 цывільных асоб[10][11].
Невялікія беспілотнікі і квадракоптары меліся таксама ў ІДІЛ. Яны прызначаліся для нанясення ўдараў у Іраку і Сірыі[12].
Падчас канфлікту ў Нагорным Карабаху ў 2020 годзе беспілотнікі шырока выкарыстоўваліся азербайджанскай арміяй супраць армянскіх войск[13]. Сярод азербайджанскіх дронаў былі ізраільскія IAI Harops і турэцкія Bayraktar TB2[14].
Згодна з дакладам групы экспертаў Савета Бяспекі ААН па Лівіі, апублікаваным у сакавіку 2021 года, у 2020 годзе беспілотнік турэцкай вытворчасці Kargu, напоўнены выбухоўкай, выявіў і атакаваў сілы Хафтара ў Лівіі з дапамогай уласнага штучнага інтэлекту без каманды аператара. Гэта лічыцца першай атакай, ажыццёўленай беспілотнікамі па ўласнай ініцыятыве[15][16][17].
Эфектыўнасць
Меркаванні навукоўцаў адносна эфектыўнасці ўдараў беспілотнікаў неадназначныя. Некаторыя даследаванні пацвярджаюць, што ўдары з мэтай знішчэння кіраўніцтва тэрарыстычнай або паўстанцкай групы абмяжоўваюць магчымасці гэтых арганізацый у будучыні, у той час як іншыя даследаванні абвяргаюць гэта. Аперацыі дронаў паспяхова душаць дзейнась баевікоў. Даныя сумесных намаганняў ЗША і Пакістана па барацьбе з тэрарызмам паказваюць, што радыкалы спыняюць зносіны і планаванне нападаў, каб пазбегнуць выяўлення і прыцэльнага ўдару[18].
Прыхільнікі дронавых атак сцвярджаюць, што ўдары БПЛА ў значнай ступені эфектыўныя для паразы канкрэтных баевікоў. Яны таксама памяншаюць колькасць ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва і тэрытарыяльную шкоду ў параўнанні з іншымі відамі ваеннай сілы, такімі як буйныя бомбы. Ваенныя альтэрнатывы ўдарам беспілотнікаў, такія, як рэйды і допыты, могуць быць надзвычай рызыкоўнымі, працяглымі і патэнцыйна неэфектыўнымі. Стаўка на БПЛА не абыходзіцца без рызыкі, паколькі выкарыстанне амерыканскіх апаратаў стварае міжнародны прэцэдэнт у дачыненні да экстэрытарыяльных і пазасудовых забойстваў[19].
Тэхнічныя недахопы
Праблемай БПЛА з’яўляецца ўразлівасць каналаў сувязі-сігналы GPS-навігатараў, так як іх можна глушыць, перахопліваць і падмяняць[20]. Для кіравання дронам патрабуюцца каналы сувязі высокай прапускной здольнасці. Гэта складана арганізаваць, асабліва для загарызонтнай (у тым ліку спадарожнікавай) сувязі. Так, падчас кампаніі ЗША ў Афганістане адначасова ў паветры маглі знаходзіцца не больш за два БПЛА, а для эканоміі прапускной здольнасці канала спадарожнікавай сувязі аператары былі вымушаныя адключаць некаторыя датчыкі[21].
У 2012 годзе навукоўцамі з Тэхаскага ўніверсітэта ў Осціне была даказана практычная магчымасць узлому і перахопу кіравання беспілотнікаў шляхам так званага «GPS-спуфінгу»[22], але толькі для тых апаратаў, якія выкарыстоўваюць незашыфраваны грамадзянскі сігнал[23].
Сур’ёзнай праблемай для оптыка-электронных сістэм ўдарных апаратаў з’яўляюцца ўмовы надвор’я: у выпадку нізкай воблачнасці ўдарным БПЛА даводзіцца зніжацца ніжэй мяжы воблачнасці, тады яны трапляюць у зоны паразы ПЗРК і нізкавышынных ЗРК. Таму дроны найбольш эфектыўныя ў пустынных рэгіёнах Блізкага Усходу, дзе звычайна яснае неба і можна дзейнічаць з вялікай вышыні (як адзначалі эксперты Мінабароны ЗША, падчас грамадзянскай вайны ў Емене ў мясцовых дзяцей з’явілася прыказка «калі яснае неба — чакай беспілотніка»[24]).
Барацьба з БПЛА
Комплекс "Раць"
Лазерная ўстаноўка барацьбы з беспілотнікамі комплексу «Раць» на шасі КамАЗ СБА-70К2.
Зенітная ўстаноўка комплексу «Раць» на шасі КамАЗ СБА-70К2.
У сучаснасці многія дзяржавы займаюцца распрацоўкай сістэмы абароны ад ваенных дронаў[25]. Звычайна для выяўлення выкарыстоўваюць РЛС, аптычныя і акустычныя сродкі, сродкі перахопу радыёсігналаў перадачы інфармацыі і іх аналізу[26][27]. Комплекс РЭБ можа запеленгаваць месцазнаходжанне БПЛА, а таксама станцыі кіравання, адвесці апарат з курсу за кошт падмены сігналу GPS (такімі магчымасцямі, напрыклад, валодаюць беларуская сістэма РЭБ «Навальніца» і расійская «Рэпелент»). Праблема ў тым, што радыус уздзеяння такіх сістэм РЭБ абмежаваны і часцяком не перавышае 10 км[28]. Для знішчэння могуць выкарыстоўвацца як звычайныя зенітныя ракетна-артылерыйскія комплексы[29] і сродкі РЭБ (у прыватнасці, шляхам глушэння сігналаў кіравання)[30][31], так і стралковая зброя (малаэфектыўна).
↑Горовиц, Майкл К. (2020). "Имеют ли новые военные технологии значение для международной политики?". Annual Review of Political Science. 23: 385–400. doi:10.1146/annurev-polisci-050718-032725.