Ваенна-марская акадэмія ЗША
Ваенна-марская акадэмія ЗША (англ.: United States Naval Academy) — федэральная спецялізаваная вышэйшая навучальная ўстанова, якая месціцца ў горадзе Анапаліс у штаце Мэрыленд, ЗША. Акадэмія заснавана 10 кастрычніка 1845 года падчас знаходжання Джорджа Бэнкрафта на пасадзе ваенна-марскога міністра ЗША. Ваенна-марская акадэмія ў Анапалісе з'яўляецца другой найстарэйшай з пяці спецыялізаваных федэральных акадэмій ЗША, і навучае мічманаў для службы ў афіцэрскім корпусе Ваенна-марскіх сілах ЗША і Корпусе марской пяхоты ЗША. Кампус плошчай 137 га размешчаны на былой тэрыторыі форта Северн пры ўпадзенні ракі Северн у Чэсапікскі заліў у 53 км на ўсход ад Вашынгтона і ў 42 км на паўднёвы ўсход ад Балтымара. Увесь кампус з'яўляецца нацыянальнай гістарычнай славутасцю і месцам знаходжання многіх гістарычных будынкаў і помнікаў. Акадэмія прыйшла на змену Ваенна-марской акадэміі ў Філадэльфіі, якая з'яўлялася першай ваенна-марской акадэміяй ЗША з 1838 па 1845 гады. Знакамітыя выпускнікі
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia