Ваенна-марскія сілы ЗША
Ваенна-марскія сілы ЗША (англ.: United States Navy (USN)) — адзін з пяці відаў узброеных сіл ЗША. Начальнік штаба ВМС падсправаздачны міністру ВМС і з’яўляецца членам камітэта начальнікаў штабоў. Асноўныя камандаванні ВМС ЗША — Ціхаакіянскі флот, Камандаванне ваенна-марскіх сіл ЗША (былы Атлантычны флот), Ваенна-марскія сілы ў Еўропе, Камандаванне марскіх перавозак. У аператыўным дачыненні да ВМС ЗША падзяляецца на шэсць флатоў: Трэці, Чацвёрты, Пяты, Шосты, Сёмы, Дзесяты. У розны час у склад ВМС ЗША ўваходзілі таксама Першы, Другі, Восьмы, Дзявяты, Адзінаццаты і Дванаццаты флаты, а таксама Азіяцкі флот ЗША. ВМС ЗША з’яўляюцца сусветным лідарам па колькасці авіяносцаў: па стане на люты 2010 года, 11 авіяносцаў знаходзіцца ў страі, яшчэ 1 закладзены. Караблі і судны ВМC ЗША маюць прэфікс USS (англ. United States Ship — карабель Злучаных Штатаў). Сцягі караблёў і суднаў
Сцягі службовых асоб
Знакі адрозненняМатросы і старшыны
Афіцэры
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia