Ваенна-марскія сілы Аўстра-Венгрыі
![]() Ваенна-марскія сілы Аўстра-Венгрыі з'яўляліся адным з відаў узброеных сіл Аўстра-Венгерскай імперыі. Афіцыйнай назвай на нямецкай мове было Kaiserliche und Königliche Kriegsmarine (ням.: Імператарскія і Каралеўскія Ваенна-марскія сілы) або скарочана - K.u.K. Kriegsmarine. У літаратуры сустракаецца назва — Марскія сілы Аўстра-Венгрыі. ГісторыяДа стварэння ў 1867 годзе двуадзінай манархіі існавалі як Ваенна-марскія сілы Аўстрыйскай Імперыі і гэтак прымалі ўдзел у Аўстра-Прускай вайне 1866 года. Марскія сілы Узброеных сіл Аўстра-Венгрыі, адной з галоўных еўрапейскіх дзяржаў, на 1891 год, складаліся з [1]:
Усяго з іншымі 98 судоў, умяшчальнасцю 100 150 тон, з 605 гарматамі і экіпажам ў 6 672 чалавекі.
Перад Першай сусветнай вайной аўстра-венгерскі флот складаўся з двух эскадраў. Таксама Аўстра-Венгрыя мела рачную Дунайскую флатылію. Флатылія складалася з манітораў, вартавых караблёў і дапаможных судоў, зведзеных у дывізіёны і групы. База яе да вайны знаходзілася ў горадзе Будапешт. Дунайская флатылія Аўстра-Венгрыі прымала дзейсны ўдзел у Першай сусветнай вайне. Таксама лічыцца, што адзін з яе караблёў зрабіў першыя стрэлы ў гэтай вайне. Ваенна-марскія сілы Аўстра-Венгрыі спынілі сваё існаванне ў 1918 годзе, пасля паражэння Аўстра-Венгрыі ў Першай сусветнай вайне і далейшага за тым распаду дзяржавы, і страты Аўстрыяй і Венгрыяй выхаду да мора. Базы ВМС Аўстра-ВенгрыіСцягі караблёў і судоў ВМС Аўстра-Венгрыі
Галерэя
Званні
Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia