Вайнілаўскі сельсавет (Чавускі раён)
Вайні́лаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Вайнілы. Утвораны 27 чэрвеня 1969 года ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці БССР у складзе 11 населеных пунктаў: 7 населеных пунктаў (Астрэні, Вайнілы, Капані, Лужок, Любавіна, Новавасільеўск і Харкаўка) Гарбавіцкага сельсавета і 4 населеных пунктаў (Атражжа, Самулкі, Удоўск і Цемналессе) Благавіцкага сельсавета[1]. 24 лютага 1982 года ў склад Благавіцкага сельсавета вернуты 4 населеныя пункты (Атражжа, Самулкі, Удоўск і Цемналессе)[2]. 18 сакавіка 2008 года скасавана вёска Любавіна[3]. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета з Антонаўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Вусце, Галавенчыцы, Зялёная Рошча, Навасёлкі, Усушак, Хамянкі і Юшкавічы)[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 550 чалавек[5], з іх 92,5 % — беларусы, 5,6 % — рускія, 1,1 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 642 чалавекі[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia