Дужаўскі сельсавет
Ду́жаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Дужаўка. Утвораны 4 чэрвеня 1965 года ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці БССР у складзе 10 населеных пунктаў, вылучаных са складу Антонаўскага сельсавета: Вужжар, Дужаўка, Зарэчча, Конанаўка, Кузьмінічы, Палоева, Пароеўка, Раман-Віна, Скоклева і Цёплае[1]. 23 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Антонаўскага сельсавета[2]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: вёскі Вужжар, Дужаўка, Зарэчча, Конанаўка, Кузьмінічы, Палоева, Пароеўка, Раман-Віна, Скоклева і Цёплае. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 654 чалавекі[3], з іх 92,7 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 2,0 % — украінцы[4]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia