Пуцькаўскі сельсавет
Пу́цькаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Пуцькі. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чавускім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Жаліўскага сельсавета[1]. 28 верасня 1959 года ў склад сельсавета ўключаны 13 населеных пунктаў скасаванага Суслаўскага сельсавета (13 населеных пунктаў: вёскі Александроўка, Бародкі, Будзіна, Бялівіца, Заложжа, Калясянка, Радамля, Радучы, Сялец, Чыжы і пасёлкі Будзіна, Радучы, Сялец), у склад Асінаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Прылёпаўка, Пуцькі, Русінаўка і Старасёлы), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Жаліўе, сельсавет перайменаваны ў Жаліўскі[2]. 16 мая 1960 года ўтвораны зноў шляхам аб’яднання скасаваных Асінаўскага і Жаліўскага сельсаветаў[3]. 13 чэрвеня 2002 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Чавускага гарасавета перададзена вёска Дубаснік[4]. 23 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Прудкоўскага сельсавета (11 населеных пунктаў: вёскі Галачоўка, Дрануха, Дрокаўка, Зялёны Прудок, Ключ, Ляхаўшчына, Новаягораўка, Петухоўка, Прудок, Расінка і Рымінка), цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Асінаўка, а сельсавет перайменаваны ў Асінаўскі[5]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 904 чалавекі[6], з іх 93,0 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 1,2 % — украінцы[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia