Вайсковая часць 7434

Вайсковая часць 7434
Гады існавання з сакавіка 2017
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Тып батальён
Функцыя ахова БелАЭС
Колькасць 300 чалавек
Дыслакацыя в. Валайкуны, Астравецкі раён
Камандзіры
Дзеючы камандзір палкоўнік Віктар Жадобін

Батальён спецыяльнага прызначэння па ахове асабліва важнага дзяржаўнага аб’екта і спецыяльных грузаў (Вайсковая часць 7434) — фарміраванне ўнутраных войск МУС Беларусі. Разам з 1146-ы гвардзейскім зенітна-ракетным палком займаецца забеспячэннем бяспекі Беларускай АЭС.

Фарміраванне, як і іншыя часці беларускіх унутраных войскаў, вядзе гісторыю ад 132-га асобнага батальёна канвойных войск, які прымаў удзел у абароне Брэсцкай крэпасці. У савецкі час часць № 7443 займалася аховай зняволеных у Баранавічах, затым была расфармаваная, і адрадзілася як спецбатальён унутраных войскаў па ахове асабліва важных дзяржаўных аб’ектаў і спецыяльных грузаў, галоўнай задачай якога стала ахова БелАЭС[1].

Новая часць была адкрыта ў сакавіку 2017 года[2]. На баявое дзяжурства па ахове Беларускай АЭС вайскоўцы заступілі 6 красавіка 2020 года. У ліпені 2023 года ў складзе батальёна сфарміраваны атрад спецыяльнага прызначэння «Цыклон»[1]. У склад фарміравання ўваходзіць таксама сапёрная група[3].

Спецбатальён размешчаны паблізу ад вёскі Валайкуны, прымыкаючы да станцыі. Колькасць вайскоўцаў на 2021 год — прыкладна 300 чалавек (у тым ліку тры ўладальні крапавага берэта на 2018 год[4]). Камандзірам батальёна на 2023 года з’яўляўся палкоўнік Віктар Жадобін — сын высокапастаўленага сілавіка Юрыя Жадобіна. На ўзбраенні часці маецца бранятэхніка. Атрад «Цыклон» абсталяваны БЛА, дронамі-камікадзэ, ўдарнымі дронамі[1].

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya