Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — дзяржаўная вайсковая арганізацыя Беларусі, паводле закона прызначаная для «абароны правоў грамадзян, канстытуцыйнага ладу, бяспекі і суверэнітэту Беларусі ад злачынных замахаў». Ужываецца для абароны рэжыму Лукашэнкі. Актыўна супрацоўнічае з расійскай тэрарыстычнай групай «Вагнер»[2]. Гісторыя3 чэрвеня 1993 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь», пачаўся працэс змяненняў і рэфармавання войск. У 1994 годзе ў склад унутраных войск былі ўключаныя штабы грамадзянскай абароны. 8 лістапада 1995 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 451-38 былі зацверджаны арганізацыйная структура і дыслакацыя ўнутраных войск. 22 кастрычніка 2001 года быў падпісаны Указ № 601 «Аб заснаванні нагруднага знака ўнутраных войск Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» «За самаадданую службу». У 2003 годзе Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прынята новая рэдакцыя Закона «Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь». У 2020 годзе пад камандаваннем генерал-маёра Юрыя Назаранкі ўнутранымі войскамі было здзейсненае беспрэцэдэнтна жорсткае задушэнне мірных пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года. У 2023 годзе ўнутраныя войскі папоўніліся новымі спецпадраздзяленнямі[3][4]: брэсцкі атрад «Шторм» (в/ч 5526), гродзенскі «Тайфун», гомельскі «Буран», астравецкі «Цыклон» (в/ч 7434[5]), мінскія «Тарнада» (в/ч 3310), «Рысь» і «Беркут» (абодва в/ч 3214[6]). Апошнія два ўкамплектаваны добраахвотнікамі і ветэранамі. У склад «Тарнада», акрамя беларусаў, увайшлі расійскія «вагнераўцы»[7]. Асноўныя задачы ўнутраных войскаў
Склад войскаВольнае войска каля 12 тысяч чалавек. Структура:
Камандуючыя
Начальнікі штаба
Міжнародныя санкцыіУ выніку выбараў і пратэстаў Беларусі ў 2020 годзе некаторыя кіраўнікі ўнутраных войск трапілі пад санкцыі. Так, 2 кастрычніка 2020 года у Чорны спіс Еўрасаюза ўключылі камандуючага УВ Юрыя Назаранку і яго намесніка Хазалбека Атабекава[9][10], 17 снежня — першага намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі — начальніка штаба Ігара Бурмістрава[11], 21 чэрвеня 2021 года — новага камандуючага УВ Мікалая Карпянкова[12]. Супраць іх таксама ўвялі санкцыі Вялікабрытанія[13] і Швейцарыя[14]. Акрамя таго, Атабекаў, Назаранка і Карпянкоў былі ўключаныя ў санкцыйны спіс Канады[15][16] і спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[17][18]. 21 чэрвеня 2021 года пад санкцыі ЗША трапілі і самі ўнутраныя войскі[18]. У 2022 годзе Унутраныя войскі трапілі ў чорныя спісы Еўрасаюза, Швейцарыі і Японіі[19], у жніўні 2023 года — пад санкцыі Канады[20]. Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia