1146-ы гвардзейскі зенітна-ракетны полк
1146-ы гвардзейскі зенітны ракетны полк — гвардзейскае фарміраванне (воінская часць) зенітна-ракетных войскаў супрацьпаветранай абароны і ваенна-паветраных сіл УС Беларусі. 1 снежня 2017 года на аэрадроме ў Баранавічах адбылася ўрачыстая цырымонія адраджэння падраздзялення[1] 1146-га гвардзейскага зенітнага ракетнага палка[2]. Полк абсталяваны зенітнымі ракетнымі комплексамі малой далёкасці 9К332МК або «Тор-М2К». Полк першым у Беларусі ўзброены зенітным ракетным комплексам СПА «Тор-М2»[2], які здольны змагацца з балістычнымі паветранымі мэтамі і крылатымі ракетамі на розных вышынях. Скарочанае сапраўднае найменне, якое ўжываецца ў дакументах — 1146 гв.зрп. ГісторыяСваю гісторыю 1146-ы полк СПА вядзе з верасня 1941 года як 251-ы асобны зенітны артылерыйскі дывізіён, сфармаваны ў Ленінградзе, у ДАФ з 12 кастрычніка 1941 года па 23 жніўня 1943 года. Падчас вайны асноўнай задачай дывізіёна было прыкрыццё Ленінграда і «Дарогі жыцця» на Ладажскім возеры. Далей дывізіён за мужнасць і гераізм асабістага складу праяўленыя пры абароне Айчыны быў ператвораны ў гвардзейскі, атрымаўшы новы нумар 36-ы гвардзейскі асобны зенітны артылерыйскі дывізіён[3], асабісты склад якога за гады Вялікай Айчыннай вайны знішчыў 116 самалётаў, 13 танкаў, 87 аўтамашын, 5 артылерыйскіх і тры мінамётныя батарэі, прыблізна 1 800 салдат і афіцэраў[3] нацысцкай Германіі. У дзеючай арміі з 23 жніўня 1943 года па 31 снежня 1944 года. У 1956 годзе на тэрыторыі Беларускай ССР на базе 36-га гвардзейскага зенітна-артылерыйскага дывізіёна сфарміраваны 1146-ы гвардзейскі зенітны артылерыйскі полк войскаў СПА краіны. У 1961 годзе полк быў перафармаваны ў зенітны ракетны з абсталяваннем зенітна-ракетным комплексам (ЗРК) серыі С-75. У познесавецкія гады 1146-ы полк з ЗРК серыі С-75 і С-125 уваходзіў у склад 11-га корпуса СПА (упраўленне ў Баранавічах) 2-й асобнай арміі СПА, і традыцыйна з’яўляўся адной з «узорна-паказальных» часцей войскаў СПА ў БССР. З 1992 года полк пад беларускай юрысдыкцыяй, расфармаваны ў 2001 годзе.
1 снежня 2017 года 1146-ы гвардзейскі зенітны ракетны полк зноў сфарміраваны і ўзброены 4 дывізіёнамі Тор-М2К. У 2018 годзе паспяхова прайшлі стральбы беларускіх «Тораў» на палігоне Ашулук пад Астраханню[3]. 1 снежня 2018 года полк заступіў на баявое дзяжурства. Пазней у строй часці ўстала пятая зенітная ракетная батарэя ЗРК «Тор-М2К». Знакі адрозненняАсноўнае ўзбраеннеАсноўнае ўзбраенне палка:
Камандзір
Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia