Валерый Іванавіч Ліпневіч
Валерый Іванавіч Ліпневіч (нар. 21 верасня 1947, Мінск) — рускі паэт, празаік і эсэіст, перакладчык і крытык. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і служачых, беларус, дзяды па бацьку з Волмы Смалявіцкага раёна, па маці — з Дудзіч Пухавіцкага раёна. Дзяцінства і юнацтва прайшло ў Мінску і Дудзічах, дзе 13-гадовым хлапчуком напісаў першыя вершы.[1] Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1973)[2]. У 1973—1974 гадах служыў у арміі. Працаваў лабарантам у Інстытуце фізікі АН БССР (1965), слесарам-зборшчыкам на МТЗ і ММЗ (1966—1968) літаратурным супрацоўнікам газет «Чырвоная змена» (1971—1973), «Сельская газета» (1976—1977), часопіса «Рабочая смена» (1979—1980). Узяў шлюбу з рускай паэткай Таццянай Рабровай (1981—1987) і жыў у Маскве. З 1998 года жыве ў Рузе Маскоўскай вобласці[1]. ТворчасцьДэбютаваў у друку вершамі ў 1970 годзе[2] («Нёман», № 10). Вершы, проза і крытыка друкаваліся ў часопісах «Нёман», «Литературная учёба», «Дружба народов», «Новый мир», «Знамя», «Наш современник», «Октябрь», «Юность», «Литературное обозрение», «Арион», «Камертон», а таксама ў газетах «Литературная», «Независимая», «ЛІМ» і іншых. Аўтар кніг паэзіі «Трава и дождь» (Мінск, 1977), «Тишина» (Мінск, 1979), «Неведомая планета» (Мн.: Мастацкая літаратура, 1988), «Дерево и река» (М.: Современник, 1988)[2]. Адзін з аўтараў зборнікаў «Время икс» (М., Прометей, 1989), «Антология русского верлибра» (М., Прометей, 1990), анталогіі «Поэзия русского слова» (Мн., Беларуская навука, 2019), а таксама многіх іншых зборнікаў і альманахаў. Паэзіі Ліпневіча ўласцівы філасофскае светаразуменне, асэнсаванне «вечных» праблем быцця[2]. Распрацоўвае свабодны верш[2]. Як адзначала С. Бартохава: «На мой погляд, менавіта верлібр адпавядае паэтычнаму мысленню В. Ліпневіча — змест і форма яго вершаў складаюць тое шчаслівае адзінства, без якога няма сапраўднай паэзіі. Для мяне яго творчасць у нейкай меры загадка. Нават у свабодныя вершаскладанні яго верлібры асобны жанр»[3]. Таксама пра творчасць Ліпневіча пісалі А. Аўруцін, Ф. Яфімаў, М. Каняеў, А. Марчанка, І. Чарота, Л. Фiлiмонава, Л. Турбіна, Н. Дунаева. Аўтар кніг прозы «Ева, верни ребро!» (Мн.: Мастацкая літаратура, 2013), «В кресле под яблоней» (Мн., «Четыре четверти», 2023), аповесцяў «Путешествие для бедных» (Дружба народов, 2001, 8-9), «В кресле под яблоней» (Новый мир, 2006, 2), «Свейкас, Виляу!» (LiteraruS, 2005, 8; «Новая Немига литературная», 2018, 4), апавяданняў «Девушка с яблоком» (Студенческий меридиан, 1985, 10), «Дупло» (LiteraruS, 2009, 4). Уся проза прадублявана на сеціўнай платформе «Литрес». Пераклаў на рускую мову кнігу Алеся Разанава «Разам з травой» (Москва-Тверь: ООО МАГИ «Из века век», 2016). Таксама перакладаў беларускіх паэтаў — Таісу Бондар, Раісу Баравікову, Ларысу Геніюш, Галіну Каржанеўскую, Аркадзя Куляшова, Генадзя Пашкова,[2] Аксану Спрынчан і іншых. Шмат перакладаў курдскага паэта і празаіка Ганада Чарказяна. Аўтар дзясяткаў літаратурна-крытычных артыкулаў у тым ліку пра творчасць Рыгора Барадуліна, Алеся Разанава, Таісы Бондар, Максіма Танка, Яўгеніі Янішчыц,[2] Васіля Быкава, Святланы Алексiевiч, Аляксандра Станюты, Уладзіміра Дамашэвіча, Алеся Кажадуба. ПрызнаннеЧлен Саюза пісьменнікаў Масквы (1993). Лаўрэат прэмій часопіса «Нёман», «Дружбы народов», міжнароднага фестывалю «Европейский дом», міжрэспубліканскіх конкурсаў публіцыстыкі «Дружба», 8-го міжнароднага фестывалю славянскай паэзіі «Поющие письмена». КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia