Раіса Андрэеўна Баравікова
Раіса Андрэеўна Баравікова (нар. 11 мая 1947, в. Пешкі, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларуская пісьменніца, перакладчыца. БіяграфіяНарадзілася ў сям’і служачага. Працавала літаратурным супрацоўнікам у Быхаўскай раённай газеце «Маяк Прыдняпроўя». Скончыла аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута ў Маскве (1971). Працавала рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм» (1971—1972). У 1972—1977 гадах — карэспандэнтка газеты «Літаратура і мастацтва», у 1983—88 — літаратурная кансультантка рэдакцыі газеты «Чырвоная змена». Член Саюза пісьменнікаў БССР і Саюза пісьменнікаў СССР (з 1977). У 1996—2000 гадах намесніца, у 2000—2002 гадах галоўная рэдактарка часопіса «Алеся». Галоўная рэдактарка часопіса «Маладосць» (2002—2011). Супрацоўніца газеты «Літаратура і мастацтва» (2011—2012). ТворчасцьДэбютавала ў друку ў 1960 годзе. У зборніках паэзіі «Рамонкавы бераг» (1974), «Слухаю сэрца» (1978), «Такое кароткае лета» (1981), «Адгукнуся голасам жалейкі» (1984), «Каханне» (1987), «Пад небам першага спаткання» (1990), «Люстэрка для самотнай» (1992) дамінуе тэма кахання, прага высокага духоўнага ідэалу, роздум пра час, нацыянальна-патрыятычная тэматыка. Піша долю жанчыны, пошук чалавечага шчасця. Эпізоды беларускай гісторыі адлюстраваны ў вострасюжэтнай драматычнай паэме «Барбара Радзівіл» (1992). Вершы і паэмы Раісы Баравіковай надзвычай эмацыянальныя, напоўненыя экспрэсіяй, вызначаюцца вытанчанасцю лірычных пачуццяў. Важнымі вынікамі творчасці лічацца кнігі выбранай паэзіі «Сад на капялюшыку каханай» (1998), «Дрэва для райскай птушкі» (2007). Аўтарка аповесці «Кватарантка» (1980) пра моладзь, пошукі свайго месца ў жыцці. Выдала кніжку казак і апавяданняў для дзяцей «Галенчыны „Я“, альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў» (1990), зборнік апавяданняў «Вячэра манекенаў» (2002). Аўтарка п’ес «Барбара Радзівіл» (паст. 1994), «Пятля часу» (1996). Перакладае з рускай, украінскай і польскай моў. Прэміі і ўзнагароды
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia