Валерый Інакенцьевіч Загрэўскі

Валерый Інакенцьевіч Загрэўскі
Дата нараджэння 30 красавіка 1948(1948-04-30) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар педагагічных навук (1995)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Валерый Інакенцьевіч Загрэўскі (нар. 30 красавіка 1948, Томск, Расія) — педагог, спецыяліст у галіне біямеханікі, тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі. Доктар педагагічных навук (1995), прафесар (2011). Член-карэспандэнт Акадэміі адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001), Беларускай інжынернай акадэміі (2002).

Біяграфія

Скончыў Дзяржаўны інстытут фізічнай культуры імя Ф. Ф. Лесгафта (спецыяльнасць «Фізічная культура і спорт», кваліфікацыя «Трэнер-педагог па гімнастыцы», 1970; аспірантура, 1978), Расійскую дзяржаўную акадэмію фізічнай культуры (дактарантура, 1994).

Працаваў у Томскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (1973—1995); Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова (з 1995, факультэт фізічнага выхавання, кафедра тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, прафесар, у 1997—2008 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: тэхніка спартыўных практыкаванняў.

Узнагароды

Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2003), Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2009) і інш.

Бібліяграфія

  • Программирование обучающей деятельности спортсменов на основе имитационного моделирования движений человека на ЭВМ : автореферат диссертации … доктора педагогических наук : 01.02.08 ; 13.00.04 / Загревский Валерий Иннокентьевич. — Москва, 1994.
  • Биомеханика физических упражнений : учебное пособие / В. И. Загревский, О. И. Загревский. — Томск, 2007.

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya