Валерый Аляксандравіч Чучко
Валерый Аляксандравіч Чучко (нар. 1939) — беларускі вучоны ў галіне судовай медыцыны. Доктар медыцынскіх навук (1992), прафесар (1994)[2]. БіяграфіяУ 1962 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1964—1974 гг. — Асістэнт кафедры судовай медыцыны Гродзенскага медыцынскага інстытута[3]. Судова-медыцынскі эксперт Рэспубліканскага бюро судова-медыцынскай экспертызы (1974—1978)[3]. Адначасова ў 1975—1978 гг. — галоўны судова-медыцынскі эксперт Міністэрства аховы здароўя БССР[2]. Асістэнт (1985—1991), дацэнт (1991—1994), прафесар (з 1994 г.) кафедры судовай медыцыны Мінскага медыцынскага інстытута[3]. З 2002 г. па 2004 г. кіраваў кафедрай судовай медыцыны Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Са студзеня 2010 г. зноў кіруе кафедрай судовай медыцыны[3]. Навуковая дзейнасцьГаліна навуковых інтарэсаў: функцыянальныя і марфалагічныя змены пры аспірацыі харчовых мас, асаблівасці траўматызму пры падзенні з вышыні[2]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia