Валерый Аляксеевіч Жмайлік
Валерый Аляксеевіч Жмайлік (23 студзеня 1951, в. Севашкі, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. БіяграфіяНарадзіўся 23 студзеня 1951 года ў в. Севашкі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці «Цеплавозы і цеплавозная гаспадарка», інжынер-механік. Кандыдат тэхнічных навук. Прайшоў працоўны шлях ад майстра цэха да генеральнага дырэктара вытворчага аб'яднання «Гомсельмаш» — дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання «Гомсельмаш». З'яўляецца заслужаным работнікам вытворчага аб'яднання «Гомсельмаш». Удастоены ганаровага звання «Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь» і звання «Ганаровы грамадзянін Гомельскай вобласці». Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. УзнагародыУзнагароджаны медалём «За працоўную доблесць», ордэнам Айчыны II і III ступені, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, Гомельскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, Саветаў дэпутатаў рознага ўзроўню. Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Асабістае жыццёЖанаты, мае сына і дачку. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia