Трэнер школы «Дынама» (Масква) (1986—1987). Галоўны трэнер уладзікаўказскіх «Спартака» і «Аланіі» (1989—1991, 1994—1999, 2012—2013), маскоўскага «Дынама» (1991—1993, 1999—2001). Галоўны трэнер моладзевай зборнай Расіі (2001—2002). Галоўны трэнер зборнай Расіі (2002—2003). Галоўны трэнер ЦСКА Масква (2001—2003, 2004—2008).
У 2005 зрабіў публічнае абяцанне згаліць свае вусы ў выпадку выхаду яго клуба ў 1/2 кубка УЕФА. Фанаты чакалі яго ўбачыць без вусоў ужо на пасляматчавай канферэнцыі пасля матча ЦСКА — «Асер», які завяршыўся з лікам 4-0. Аднак абяцанне не выканаў[3][4].
У 2007 па апытанні УЦДГМа быў прызнаны персонай, якая найбольш уплывае на развіццё расійскага футбола, апярэдзіўшы кіраўніка Расспорта Вячаслава Фяцісава і 2-га прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна[5].
Валерый Газаеў з’яўляецца адзіным трэнерам, які працаваў ва ўсіх першых 16 чэмпіянатах Расіі[6].
У наведвальнікаў сайта «Слоўнік асацыяцый» слова «вусы» больш за ўсё асацыюецца з Валерыем Газаевым[7].
Крыніцы
↑Valeri Gazzaev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.