Валерый Дзмітравіч Парошын
Валерый Дзмітравіч Парошын (нар. 22 жніўня 1952, в. Красны Пахар, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне геалогіі нафты і газу. Доктар геолага-мінералагічных навук (1998; настрыфікацыя — 2017), дацэнт (2017), прафесар. БіяграфіяСкончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Інжынерная геалогія і гідрагеалогія», кваліфікацыя «Інжынер-геолаг-гідрагеолаг», 1975; аспірантура, 1980). Працаваў на Растоўскай комплекснай геалагічнай экспедыцыі (1975); Гомельскім комплексным аддзеле УкргіпраНДІнафты (1977—1990, у 1989—1990 — загадчык лабараторыі нафтапошукавай геалогіі); Алжырскай нафтавай кампаніі «СОНОТРАК» (1990—1992, галоўны інжынер); Беларускім навукова-даследчым і праектным інстытуце нафты, Гомель (1993—2008, загадчык сектара, загадчык лабараторыі нафтапрамысловай гідрагеалогіі); ТАА «ЛУКОЙЛ-инжиниринг», філіяле «ПечорНИПИнефть» (2008—2014, намеснік дырэктара); Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П. В. Сухога (з 2016, машынабудаўнічы факультэт, кафедра «Нафтагазараспрацоўка і гідрапнеўмааўтаматыка», прафесар). Навуковыя інтарэсы: нафтапошукавая і нафтапрамысловая геалогія і гідрагеалогія; аналіз і кантроль распрацоўкі нафтавых радовішчаў па прамысловых гідрахімічных даных. УзнагародыЗнак «Первооткрыватель месторождения» (2013). Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia