Валерый Міхайлавіч Федасюк
Валерый Міхайлавіч Федасюк (нар. 17 чэрвеня 1954, г. Мар’іна Горка, Пухавіцкі раён) — беларускі вучоны ў галіне фізікі цвёрдага цела, вынаходнік СССР, доктар фізіка-матэматычных навук (1992), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004). Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, генеральны дырэктар дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўстве». БіяграфіяУ 1976 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1976). Працуе ў НАН Беларусі. З 1994 года намеснік дырэктара інстытута па навуковай рабоце. З’яўляецца членам Міжнароднага электрахімічнага таварыства, ганаровым прафесарам універсітэта г. Сант’яга дэ Каспастэла. Навуковыя інтарэсыАўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 14 аўтарскіх і калектыўных манаграфій, больш за 30 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў. Узнагароды і прэмііДзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2004, у аўтарскім калектыве) — за працу «Магнітныя структуры і фізічныя ўласцівасці шматкампанентных сістэм з пераходнымі і рэдказямельнымі элементамі, распрацоўка новых магнітных матэрыялаў, стварэнне і вытворчасць элементаў і прылад электроннай тэхнікі». Прэмія РАН і НАН Беларусі (2015) за цыкл работ «Матэрыялы і плёнкавыя гетэраструктуры для прылад спінтронікі і магнонікі». Узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені (2020)[1], медалём Францыска Скарыны (2004), іншымі медалямі[2]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia