Валерый Паўлавіч Міронаў
Валерый Паўлавіч Міро́наў (7 красавіка 1927, г. Гагарын, Смаленская вобласць, Расія — 27 ліпеня 2008[1]) — беларускі артыст балета і педагог. Народны артыст БССР (1966). БіяграфіяУ 1947 годзе пасля сканчэння класа ўдасканалення кваліфікацыі Маскоўскага харэаграфічнага вучылішча зрабіўся адным з вядучых салістаў Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі (да 1969 года). У 1949—1978 гадах адначасова працаваў педагогам Беларускага харэаграфічнага вучылішча. ТворчасцьТанцоўшчык пераважна лірычнага плана, з рамантычнай накіраванасцю. Мастацтва Міронава вызначалі пераканальнасць у раскрыцці ўнутранага свету персанажаў, чысціня і лёгкасць выканання, высокая тэхніка дуэтнага танца. У нацыянальных балетах стварыў рэльефныя вобразы Васіля («Князь-возера» В. Залатарова), Алеся («Святло і цені» Г. Вагнера). Да найбольш значных творчых дасягненняў артыста належаць партыі Зігфрыда, Дэзірэ, Прынца («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» і «Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Вацлава («Бахчысарайскі фантан » Б. Асаф’ева), Гармодыя («Спартак » А. Хачатурана), Салора («Баядэрка » Л. Мінкуса), Елісея («Казка пра мёртвую царэўну» У. Дзешавова на тэмы А. Лядава). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia