Князь-возера (балет)
«Князь-возера» — балет у 4 актах 7 карцінах[1] кампазітара Васіля Залатарова, пастаўлены Канстанцінам Мулерам у 1949 годзе[2]. Дырыжор — Ілья Гітгарц, Б. Мардвінаў. СюжэтЛібрэта спектакля напісаў М. М. Клімковіч у сааўтарстве з В. Вайноненам[3] на матэрыяле беларускага музычнага фальклору[2]. У аснове сюжэна была пакладзена адна з старажытных палескіх легенд[4] аб возеры — грозным помсніку за крыўды і здзекі феадалаў над простым народам. Возера з’яўлялася нейкім сімвалам тых сіл прыроды, што дапамагаюць двум закаханым — Васілю і Надзейцы — перамагчы жорсткага «чорнага князя», які гіне разам са сваім замкам і ўсёй баявой дружынай у водах возера, якое выйшла з берагоў[2]. ХарэаграфіяБалетмайстар удала знайшоў рашэнне масавых, ансамблевых і сольных танцаў, узбагаціў танцавальную лексіку фальклорнымі элементамі[5]. У балеце пастаўлены беларускія народныя танцы «Крыжачок» і «Лявоніха»[6][7]. Спецыяльна для спектаклю К. Мулерам быў пастаўлены сцэнічны танец «Вяночак», у якім адлюстраваліся тыповыя рысы дзявочых карагодаў. Пазней гэты танец увайшоў у рэпертуар многіх дзяржаўных і самадзейных мастацкіх калектываў[8]. Акцёры
Уплыў на культуруНа музыку «Князь-возера» пазней былі пастаўлены яшчэ два балетных спектакля: «Аповесць пра каханне» (1953) і «Палымяныя сэрцы» (1955)[2]. УзнагародыГрупа стваральнікаў і ўдзельнікаў спектакля (кампазітар В. А. Залатароў, балетмайстар К. А. Мулер, мастак С. П. Нікалаеў, акцёры С. У. Дрэчын і А. В. Нікалаева) былі ў 1950 г. удастоены звання лаўрэатаў Сталінскай прэміі[13]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia