Валерый Пятровіч Астапаў
Вале́рый Пятровіч Аста́паў (нар. 2 студзеня 1942, Хальч, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (1999—2004). Генерал-маёр унутранай службы. БіяграфіяНарадзіўся 2 студзеня 1942 года ў в. Хальч Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. У 1961 годзе скончыў Харкаўскае пажарна-тэхнічнае вучылішча, у 1968 годзе — Беларускі політэхнічны інстытут. У органах унутраных спраў — з 1958 года. Службу пачынаў начальнікам варты СВПЧ-2 па ахове Фрунзенскага раёна г. Мінска. Затым кіраваў СВПЧ Ленінскага і Савецкага раёнаў г. Мінска. Працаваў намеснікам начальніка УПА і начальнікам АПА УУС Мінскага аблвыканкама, начальнікам Упраўлення пажарнай аховы МУС БССР, начальнікам Галоўнага ўпраўлення пажарнай аховы МУС Рэспублікі Беларусь. Да прызначэння міністрам па надзвычайных сітуацыях узначальваў Галоўнае ўпраўленне ваенізаванай пажарнай службы МУС Рэспублікі Беларусь. 20 студзеня 1999 года прызначаны Міністрам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь[1]. 29 снежня 2004 года вызвалены ад пасады Міністра па надзвычайных сітуацыях у сувязі са звальненнем у запас[2]. Бібліяграфія
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia