Энвер Рызаевіч Барыеў
Энве́р Рыза́евіч Бары́еў (нарадзіўся 2 кастрычніка 1964 года, Алі-Байрамлы, Азербайджанская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (2005—2010), пасол у Туркменістане (2011—2013). БіяграфіяНарадзіўся ў г. Алі-Байрамлы Азербайджанскай ССР у 1964 г. У 1985 годзе скончыў Львоўскае пажарна-тэхнічнае вучылішча МУС СССР, у 1991 годзе — Вышэйшую інжынерную пажарна-тэхнічную школу МУС СССР. Служыў ва Узброеных Сілах, МУС, КДБ, памежных войсках. 1991—1996 гады — на розных пасадах у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры пажарнай бяспекі Галоўнай упраўлення ваенізаванай пажарнай службы МУС Беларусі. 1996—1999 — першы намеснік начальніка Галоўнае ўправы ваенізаванай пажарнай службы МУС — начальнік штабу. Са жніўня 1999 года — першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. У 2000 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 29 снежня 2004 года — выканаўца абавязкаў кіраўніка МНС. 22 сакавіка 2005 года — 29 снежня 2010 — міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. 26 жніўня 2011 года прызначаны паслом Беларусі ў Туркменістане[1]. 16 мая 2013 году быў адстаўлены з гэтай пасады. Кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Мае больш за 100 навуковых публікацыяў. Генерал-лейтэнант унутранай службы. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалём «За бездакорную службу» II, III ступеняў, медалямі іншых краін. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia