Валерый Сяргеевіч Мараў
Валерый Мараў (нар. 17 лістапада 1993, Барысаў) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Клубная кар’ераЗ 2011 года выступаў за дубль жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ». У сезоне 2013 стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, а сезон 2014 правёў у арэндзе ў клубе Першай лігі Смалявічы-СТІ. У 2015 годзе вярнуўся ў «Тарпеда-БелАЗ», у асноўным зноў выступаў за дубль. 17 жніўня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць мазырскай «Славіі» (2:1). Аднак, больш да канца сезона на полі не з’яўляўся. У 2016 годзе, пакінуўшы жодзінскі клуб, стаў іграком «Оршы», дзе замацаваўся ў аснове. Са студзеня 2018 года праходзіў прагляд у мінскім «Промні» і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[2]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе сталічнага клуба, аднак пазней страціў месца ў аснове. У жніўні 2018 года пакінуў «Прамень»[3] і неўзабаве перайшоў у жыткавіцкі ЮАС, дзе гуляў да канца сезона 2018. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia