Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2018
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2018 (28-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2018 года. Неўзабаве пасля пачатку турніру ў шэрагі лідараў са значным адрывам выйшлі тры каманды: мазырская «Славія», мінскі «Энергетык-БДУ» і бабруйская «Белшына», якія і павялі асноўную барацьбу за два месцы, якія давалі права на выхад у Вышэйшую лігу. Барацьба паміж лідарамі ішла з пераменным поспехам, вырашальнай аказалася перамога «Славіі» над «Белшынай» у 27 туры (за чатыры туры да канца турніру) з лікам 2:0. Дзякуючы перамозе мазырскі клуб выйшаў на першае месца і за тур да фінішу стаў пераможцам турніру. «Славія» стала таксама першай камандай у Вышэйшай і Першай лігах Беларусі з іх заснавання ў 1992 годзе, якая за сезон не пацярпела ніводнага паражэння. Другое месца заняў сталічны «Энергетык-БДУ», які таксама трапіў у Вышэйшую лігу. Склад удзельнікаўГэтак жа, як і ў сезоне 2017, планаваўся ўдзел у турніры 16 каманд. Найлепшыя каманды Першай лігі 2017 («Прамень» і «Смалявічы-СТІ») перайшлі ў Вышэйшую лігу, з Вышэйшай лігі ў Першую выбылі «Славія-Мазыр» і «Нафтан». Апошнія клубы Першай лігі 2017 «Асіповічы» і «Нёман-Агра» выбылі з лігі, з Другой лігі права выступаць у Першай лізе 2018 атрымалі ЮАС і «Чысць». Аднак у сакавіку 2018 года, пасля выключэння з Вышэйшай лігі «Крумкачоў», месца ў элітным дывізіёне атрымала таксама мінскае «Тарпеда», якое ў сезоне 2017 заняла трэцяе месца ў Першай лізе. Колькасць удзельнікаў Першай лігі 2018 такім чынам скарацілася да 15, і, нягледзячы на магчымасць заняць свабоднае месца клубам Другой лігі («Ашмяны-БДУФК», «Клецк», «Спутнік», «Маладзечна-ДЮСШ-4»), сезон пачаўся ў складзе 15 каманд. Неўзабаве пасля зацвярджэння складу лігі на сезон была прынята схема ратацыі: па дзе найлепшыя каманды наўпрост пераходзяць з Другой лігі ў Першую і з Першай у Вышэйшую, дзве каманды выбываюць з Вышэйшай у Першую лігу, а з Першай у Другую — адна. Змены ў параўнанні з папярэднім сезонамКлубы, якія папоўнілі Першую лігу
Клубы, якія пакінулі Першую лігу
Клубы-ўдзельнікі
Турнірная табліца
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
Вынікі матчаў
Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 10 лістапада 2018 Статыстыка ігракоўБамбардзіры
Крыніца: Football.By ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia