ФК Орша
«Орша» — беларускі футбольны клуб з горада Орша, заснаваны ў 1951 годзе[1]. Колеры — сіня-белыя. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі. Адну з мянушак «раёншчыкі» клуб атрымаў з-за таго, што раней у горадзе адбываліся масавыя бойкі паміж жыхарамі розных раёнаў. Больш нейтральная мянушка — «ільняныя» — нарадзілася праз тое, што ў горадзе дзейнічае буйны ільнокамбінат. ГісторыяЗаснаваны ў 1951 годзе пад назвай «Труд». Найбольшы перыяд сваёй гісторыі выступаў пад назвай «Старт». Выступаў у чэмпіянаце БССР па футболе, пераважна ў вышэйшым дывізіёне. У 1971 годзе дайшоў да фіналу Кубка БССР, але прайграў жодзінскаму «Тарпеда». У тым жа годзе гуляў супраць ленінградскага «Дынама» ў 1/16 фіналу Кубка СССР сярод аматарскіх калектываў і выбіў сапернікаў з яго. Але ў 1/8 фіналу саступіў рыжскаму клубу ВЭФ 1:3. У 1990-х клуб меў назву «Легмаш» (з 1997 мае сучасную назву), здолеў выйсці ў Другую лігу, дзе правёў некалькі сезонаў да 2001, калі з-за фінансавых праблем зняўся з чэмпіянату. Праз тры гады клуб вярнуўся ў Другую лігу, але на гэты раз клуб здолеў толькі ў 2005 выйсці ў дывізіён вышэй, пасля чаго зноў апынуўся ў Другой лізе, дзе доўгі час знаходзіўся ў канцы табліцы. У сярэдзіне сезона 2013 у клуб прыйшлі некалькі дасведчаных гульцоў, якія мелі досвед выступленняў у Вышэйшай лізе і ў замежных чэмпіянатах. У выніку гэта дазволіла «Оршы» ўзняцца на 6-ты радок. У сезоне 2014 каманда ўпэўнена правяла першы этап, дзе атрымала першае месца ў групе, не пацярпеўшы ніводнай паразы. У фінальным этапе «Орша» таксама спачатку ішла на першым месцы, але пазней шэраг няўдач адкінуў каманду на трэці радок. Толькі ў апошнім туры, дзякуючы нічыі з «Крумкачамі», «Орша» засталася на трэцім радку і атрымала месца ў Першай лізе. Станам на 2014 год «Орша» была самым папулярным клубам Другой лігі паводле глядацкага інтарэсу — гэта была адзіная каманда, што збірала ў сярэднім больш за 1000 чалавек на матчы. У сезоне 2015 каманда ішла ўнізе турнірнай табліцы і заняла 14-е месца з 16. У сезоне 2016 быў павялічаны бюджэт клуба, дзякуючы чаму яго склад папоўніў шэраг вопытных ігракоў, а галоўным трэнерам быў прызначаны Юрый Канаплёў, які доўгі час працаваў з «Віцебскам». «Орша» здолела замацавацца ў сярэдзіне турнірнай табліцы і заняла 7-е месца з 14. У сезоне 2017, нягледзячы на добры пачатак, «Орша» хутка апынулася ў сярэдзіне турнірнай табліцы і заставалася там да канца сезона, заняўшы 10-е месца з 16. У пачатку 2018 года новым галоўным трэнерам каманды стаў Вячаслаў Акшаеў. «Орша» добра распачала сезон, але потым стала цярпець паражэнне за паражэннем. У жніўні трэнерам замест Акшаева быў прызначаны Сяргей Вехцеў, істотна змяніўся склад каманды, які быў папоўнены віцебскімі ігракамі. Сезон каманда скончыла на 12-м месцы з 15. Вехцеў заставаўся трэнерам і ў сезоне 2019, калі «Орша» стала 10-й, а нападнік клуба Дзмітрый Іваноў з 17 галамі стаў другім бамбардзірам Першай лігі. У сезоне 2020 «Орша» адмовілася ад актыўнага супрацоўніцтва з «Віцебскам», больш запрашалі ігракоў з Магілёва і з Расіі. Галоўным трэнерам сезон пачынаў Аляксандр Вопсеў, у кастрычніку яго замяніў Мікалай Бранфілаў, аднак вынікі амаль не змяніліся — «Орша» амаль увесь сезон правяла ў сярэдзіне і ніжняй палове табліцы, скончыла турнір на 11 месцы. У сезоне 2021, нягледзячы на істотную змену складу, клуб працягваў рабіць стаўку на вопытных ігракоў, падмацаваўшыся таксама шэрагам маладых выканаўцаў і расійскімі ігракамі. Па турнірнай дыстанцыі каманда ішла роўна, знаходзілася амаль увесь час трохі ніжэй сярэдзіны табліцы. У верасні 2021 года галоўны трэнер каманды Мікалай Бранфілаў пакінуў клуб, некаторы час абавязкі галоўнага трэнера выконваў яго памочнік Алег Чарапнёў, а ў кастрычніку новым трэнерам стаў Ігар Чумачэнка, які раней узначальваў магілёўскі «Дняпро». На гэты час каманда ўжо ўпэўнена замацавалася на 9-м месцы з 12, дзе і скончыла сезон. У сезоне 2022 каманда працягвала знаходзіцца пераважна ў сярэдзіне табліцы. Выступала нестабільна, буйныя паражэнні змяняліся перамогамі над фаварытамі. Чэмпіянат «Орша» завяршыла на 9-м месцы з 13. У сезоне 2023 каманда на працягу турніру знаходзілася ў другой палове табліцы і скончыла чэмпіянат на 14-м радку з 17. Эмблемы
Папярэднія назвы
ДасягненніБССР
Рэспубліка Беларусь
Цяперашні складСтанам на жнівень 2024 года[2].
Трэнерскі штаб
Статыстыка выступленняўЧэмпіянат і Кубак Беларусі
Галоўныя трэнеры
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia