Валерый Уладзіміравіч Страмук

Валерый Уладзіміравіч Страмук
Нараджэнне 22 снежня 1957(1957-12-22) (67 гадоў)
Адукацыя
Узнагароды

Валерый Уладзіміравіч Страмук (нар. 22 снежня 1957, Брэст) — беларускі палітык. Удастоены звання «Ганаровы чыгуначнік».

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, інжынер шляхоў зносін-будаўнік. Пасля заканчэння вучобы працаваў дарожным майстрам дыстанцыі шляху Яраслаўль-Галоўны, намеснікам начальніка дыстанцыі шляху Яраслаўль-Галоўны па штучных збудаваннях, намеснікам начальніка дыстанцыі шляху Яраслаўль-Галоўны, дарожным майстрам, начальнікам участка, прарабам, галоўным інжынерам Брэсцкай дыстанцыі шляху, начальнікам Жабінкаўскай дыстанцыі шляху транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі». Былы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі.

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання[1].

Узнагароды

Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya