Валерый Уладзіміравіч Фокін
Валерый Уладзіміравіч Фокін (руск.: Вале́рий Влади́мирович Фо́кин; нар. 28 лютага 1946, Масква) — савецкі і расійскі рэжысёр, акцёр і педагог. Мастацкі кіраўнік Нацыянальнага драматычнага тэатра Расіі (Александрынскага тэатра) з 2003 года. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (1996). Поўны кавалер ордэна «За заслугі перад Айчынай». Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя Станіслаўскага (1987) і трох Дзяржаўных прэмій РФ (1994, 2000, 2003). БіяграфіяНарадзіўся 28 лютага 1946 гады ў Маскве. У 1970 годзе скончыў Тэатральнае вучылішча імя Б. В. Шчукіна (курс Б. Я. Захавы і М. Р. Тэр-Захаравай). З 1970 па 1985 гады — рэжысёр МДТ «Сучаснік». Паралельна з працай у «Сучасніку» ставіў спектаклі ў іншых маскоўскіх тэатрах: «Вечары на хутары каля Дзіканькі» паводле Гогаля (ЦДТ, 1976), «З вясной я вярнуся да цябе» А. М. Казанцава (студыя А. П. Табакова, 1978). З 1985 па 1991 год узначальваў Маскоўскі драматычны тэатр імя М. Н. Ярмолавай. У 1991 годзе стаў мастацкім кіраўніком і генэральным дырэктарам Творчага цэнтру імя Ус. Меерхольда, з верасня 2011 года з’яўляецца Прэзідэнтам ЦІМ. З 2003 года — мастацкі кіраўнік Александрынскага тэатра ў Санкт-Пецярбургу. Ставіў спектаклі ў Польшчы, Венгрыі, Германіі, Швейцарыі, Фінляндыі, ЗША. Са студзеня 2012 г. сябра «Народнага штаба» (па Маскве) кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Пуціна. 6 лютага 2012 года быў афіцыйна зарэгістраваны як давераная асоба кандыдата ў Прэзідэнты РФ і дзейнага прэм’ер-міністра Уладзіміра Пуціна. 11 сакавіка 2014 г. падпісаў зварот дзеячаў культуры Расійскай Федэрацыі ў падтрымку палітыкі прэзідэнта РФ У. У. Пуціна ва Украіне і ў Крыме. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia