Валерый Францавіч Марозаў
Валерый Францавіч Марозаў (25 лютага 1947, Мінск — 27 лістапада 2023) — беларускі архітэктар. Доктар архітэктуры (2002), дацэнт (1991). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры (2003), член-карэспандэнт Беларускага акадэмічнага цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры (2009)[2]. БіяграфіяНарадзіўся 25 лютага 1947 года ў Мінску. Скончыў у 1965 годзе Мінскі будаўнічы тэхнікум, у 1971 годзе — Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у Мінскпраекце, з 1974 года — асістэнт, старшы выкладчык, з 2000 года загадчык кафедры тэорыі і гісторыі архітэктуры Беларускага політэхнічнага інстытута. Кандыдат архітэктуры (1988)[3], доктар архітэктуры (2002). Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Член Беларускага саюза архітэктараў з 1987 года, з 2010 года старшыня секцыі "Рэстаўрацыя, рэгенерацыя і рэканструкцыя архітэктурнай спадчыны"[2]. Член рабочай групы праграмы "Spiritual Places" Міжнароднага саюза (2009 года), Беларускага саюза архітэктараў[2]. Памёр 27 лістапада 2023 года[4] ад анкалогіі[5]. ТворчасцьУдзельнічаў у распрацоўцы праектаў комплексаў праектных інстытутаў «Сельгаспраект», «Прамзернепраект», «Белбіясінтэз» (1971—1979), будынка Дома архітэктара (1972, 1-я прэмія на Рэспубліканскім конкурсе), у забудове гандлёва-грамадскага цэнтра па вул. Прытыцкага (1974) у Мінску[3]. Навуковая дзейнасцьСфера навуковых інтарэсаў — архітэктура краін Усходняй Еўропы XVIII—XIX стагоддзяў. Апублікаваў звыш 150 артыкулаў у навуковых выданнях Беларусі, Расіі, Польшчы і Літвы. Аўтар кніг: «Палац у Гомелі» (1991); «Палац у Жылічах» (1992); «Атлас помнікаў архітэктуры і мемарыяльных комплексаў Беларусі» (у сааўт., 1988); «Гомель класічны. Эпоха. Мецэнаты. Архітэктура» (1997); «Гісторыя архітэктуры Беларусі. Эпоха класіцызму» (2006); «Архітэктура Беларусі. Нарысы эвалюцыі ў ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце. У 4 т. Т. 3, кн. 1. Другая палова XVIII — першая палова XIX ст.» (у сааўт., 2007)[6]. Узнагароды1-я прэмія на Рэспубліканскім конкурсе на найлепшы праект Дома архітэктараў у Мінску ў 1972 годзе. Лаўрэат Нацыянальнага фестывалю архітэктуры «Мінск-2000» у намінацыях «Манаграфія пра архітэктуру» і «Цыкл артыкулаў пра архітэктуру» за кнігу «Гомель класічны. Эпоха. Мецэнаты. Архітэктура» і цыкл артыкулаў пра класіцызм у Беларусі[6]. Асабістае жыццёБыў у шлюбе з архітэктарам Аленай Барысаўнай Марозавай (нар. 1956). Меў сына Яўгена Валер’евіча Марозава (нар. 1979), мастацтвазнаўца і архітэктара. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia