Валерый Фёдаравіч Залужны
Валерый Фёдаравіч Залужны (нар. 8 ліпеня 1973, Наваград-Валынскі, Жытомірская вобласць, Украінская ССР) — украінскі военачальнік, дыпламат. Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны (2021—2024), генерал (2022). Герой Украіны (2024). БіяграфіяНарадзіўся ў Наваград-Валынскім 8 ліпеня 1973 года. У 1989 годзе скончыў гарадскую школу № 9, паступіў у Наваград-Валынскі машынабудаўнічы тэхнікум, які скончыў у 1993 годзе з адзнакай[4]. Пазней паступіў на агульнавайскавы факультэт Адэскага вышэйшага аб’яднанага каманднага вучылішча. У 1997 годзе з адзнакай скончыў вучобу, пасля чаго прайшоў усе прыступкі ваеннай службы: камандзір узвода, камандзір навучальнага ўзвода, камандзір баявога ўзвода, камандзір вучэбнай роты, камандзір роты курсантаў, камандзір батальёна[4]. У 2005 годзе паступіў у Нацыянальную акадэмію абароны Украіны, у 2007 годзе скончыў навучанне з залатым медалём, прызначаны на пасаду начальніка штаба першага намесніка камандзіра 24-й асобнай механізаванай брыгады. На гэтай пасадзе паспяхова праходзіў службу на працягу двух з паловай гадоў[5]. З 2009 па 2012 год узначальваў 51-ю асобную механізаваную брыгаду[6]. У 2014 годзе скончыў Нацыянальны універсітэт абароны Украіны імя Івана Чарняхоўскага. Як лепшы выпускнік аператыўна-стратэгічнага ўзроўню падрыхтоўкі узнагароджаны пераходзячым мячом каралевы Вялікабрытаніі[7]. У 2017 годзе прысвоена званне «генерал-маёр»[8]. У 2017 годзе — начальнік штаба-першы намеснік камандуючага войскамі аператыўнага камандавання «Захад» Сухапутных войскаў Узброеных Сіл Украіны[8]. З 2018 па 2019 год быў начальнікам Аб'яднанага аператыўнага штаб УСУ — першым намеснікам камандуючага аб’яднанымі сіламі. З 2019 года — камандуючы войскамі аператыўнага камандавання «Поўнач» . У снежні 2020 года — скончыў магістэрыум Астрожскай акадэміі па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны». 27 ліпеня 2021 года прызначаны галоўнакамандуючым Узброеных сіл Украіны, дзе на пасадзе замяніў Руслана Хамчака[9]. Член СНБА (з 28 ліпеня 2021)[10]. Яго называюць адным з найбольш адкрытых генералаў, які разумее праблемы салдат і малодшых афіцэраў. Як прадстаўнік ўкраінскіх вышэйшых афіцэраў і ўдзельнік баявых дзеянняў на Данбасе, не праходзіў вайсковай службы ў СССР, станоўча ставіцца да абнаўлення асабовага складу маладымі людзьмі і адыходу ад савецкіх практык. 8 лютага 2024 года Валерыя Залужнага на пасадзе галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны змяніў Аляксандр Сырскі. У ліпені 2024 года Валерый Залужны прыступіў да выканання абавязкаў Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Украіны ў Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. Воінскія званні
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia