Аляксандр Станіслававіч Сырскі

Аляксандр Станіслававіч Сырскі
укр.: Олександр Станіславович Сирський
Дата нараджэння 26 ліпеня 1965(1965-07-26) (59 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Узброеныя сілы Украіны і СССР
Род войскаў Сухапутныя войскі Украіны
Званне генерал-палкоўнік[1]
Камандаваў 6-тая дывізія Нацыянальнай гвардыі[d], 72-гая асобная механізаваная брыгада[d] і Сухапутныя войскі Украіны
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
медаль «За баявыя заслугі» медаль «За адзнаку ў вайсковай службе» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» Герой Украіны Орден Богдана Хмельницького I ступеня Герой України з удостоєнням ордена «Золота Зірка» Cross of Military Merit Ордэн Багдана Хмяльніцкага Орден Богдана Хмельницького II ступеня Орден Богдана Хмельницького III ступеня Mark of Esteem Badge Medal "10 years to the Armed Forces of Ukraine" Medal "15 years to the Armed Forces of Ukraine" badge for military valour
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Станіслававіч Сырскі (укр.: Олександр Станіславович Сирський; нар. 26 ліпеня 1965, в. Навінкі, Уладзімірская вобласць, РСФСР, СССР) — камандуючы Сухапутных войскаў Украіны, галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны (з 2024).

Біяграфія

Нарадзіўся 26 ліпеня 1965 года ў в. Навінкі Уладзімірскай вобласці РСФСР.

Скончыў Маскоўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча. У 1996 годзе скончыў з адзнакай Акадэмію Узброеных Сіл Украіны (аператыўна-тактычны ўзровень), у 2005 годзе — Нацыянальную акадэмію абароны Украіны (аператыўна-стратэгічны ўзровень) з залатым медалём.

На службе з 1986 года і камандуе сухапутнымі ўзброенымі сіламі з 2019 года. У 2000-х гадах камандаваў 72-й механізаванай брыгадай. Даслужыўся да звання генерал-маёра.

Непасрэдна перад пачаткам канфлікту на ўсходзе Украіны, у лістападзе 2013 года, стаў першым намеснікам начальніка галоўнага каманднага цэнтра УСУ. Свабодна размаўмяючы па-англійску, ад імя Міністэрства абароны Украіны ў штаб-кватэры НАТА абмяркоўваў пераход украінскай арміі на натаўскія стандарты.

У 2016 годзе ўзначаліў Аб’яднаны аператыўны штаб УСУ, які каардынаваў аператыўныя дзеянні розных украінскіх сілавікоў на Данбасе. У 2017 годзе стаў камандзірам Антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны, якая пазней стала называцца Аперацыяй аб’яднаных сіл. У 2019 годзе прызначаны камандуючым Сухапутных войск Украіны.

З пачаткам баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны быў начальнікам штаба Антытэрарыстычнай аперацыі.

8 лютага 2024 года прызначаны галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі Украіны.

Узнагароды

За баі на Дэбальцаўскім плацдарме ўзнагароджаны ордэнам Багдана Хмяльніцкага III ступені і пасля атрымаў званне генерал-лейтэнанта і працягваў падымацца па ваеннай іерархіі. За кіраванне паспяховай абаронай Кіева ў красавіку атрымаў зорку Героя Украіны.

Зноскі

  1. а б Hájek A. Porazil Rusy u Kyjeva, teď generála Syrského čeká životní bitva — 2023. Праверана 15 лютага 2024.
  2. Catalog of the German National Library Праверана 12 лютага 2024.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya