Валерый Яўгенавіч Рачкоўскі
Валерый Яўгенавіч Рачкоўскі (21 красавіка 1954, в. Ганчароўка, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць — 2 студзеня 2014) — беларускі мастак, галоўны мастак Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек (1998—2014)[1]. БіяграфіяНарадзіўся ў 1954 годзе ў вёсцы Ганчароўка Смалявіцкага раёна. У 1982 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, працаваў мастаком-пастаноўшчыкам (1984—1987), галоўным мастаком Мінскага абласнога тэатра «Батлейка» ў Маладзечне (1990—1998), галоўным мастаком Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек (1998—2014). Член Беларускага саюза мастакоў з 2003 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1989 года. Памёр у 2014 годзе. ТворчасцьЯк сцэнограф ён паставіў больш за 75 спектакляў для дзяцей і дарослых. Найбольш значныя яго пастаноўкі: «Казка пра цара Салтана», «Дом, які пабудаваў Свіфт», «З Парыжам скончана», «Гісторыя аднаго горада», «Плыт мерцвякоў», «Меч анёла», «Брыдкае качаня» і інш. У фондах Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі захоўваецца больш за 160 эскізаў, касцюмаў і лялек мастака[2]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia