Валерыя Барысаўна Касцюгова
Валерыя Барысаўна Касцюгoва (нар. 30 снежня 1967) — беларускі палітолаг, аналітык, рэдактар сайта экспертнай супольнасці «Наше мнение », рэдактар і аўтар «Беларускага штогодніка», кіраўнік групы экспертаў па маніторынгу «Беларусь у фокусе», кіраўнік Агенцтва палітычнай экспертызы пры Беларускім інстытуце стратэгічных даследаванняў (Вільнюс). Палітычная зняволеная, абвінавачаная па пратэстах у Беларусі ў 2020—2021 гадах. БіяграфіяПрацавала на радыёстанцыі «Бі-Эй», адкуль была звольнена пасля рэферэндуму 1996 года. У 1997 годзе на курсах англійскай мовы пазнаёмілася з будучым мужам Анатолем Панькоўскім. Пасля працавала рэдактарам у газеце «Дорожный патруль», далей у газеце «Белорусская деловая газета», дзе некалькі гадоў была рэдактарам тэмы міжнародных зносін. Пасля заснавання праекту «Наше меркаванне» ў 2003, які арганізавалі Аляксандр Фядута і Сяргей Панькоўскі, пачала пісаць тэксты для яго, з цягам часу зрабілася мадэратарам сайта праекту. Пасля смерці Сяргея Панькоўскага ў 2009 годзе, стала галоўным рэдактарам сайта. Як зазначае муж Валерыі, Анатоль Панькоўскі, «Валерию можно назвать настоящим создателем „Нашего мнения“: при ней сайт сильно поменялся. Первоначально это был электронный альманах, а она превратила его в ежедневное издание с серьёзной аналитикой». «Наше меркаванне» пад кіраўніцтвам Касцюговай стала пляцоўкай для экспертных меркаванняў і акадэмічных артыкулаў[1]. З 2008 года разам з мужам пачала збіраць і рэдагаваць «Беларускі штогоднік» — зборнік аглядаў і аналітычных матэрыялаў, прысвечаных Беларусі. Праект быў распачаты Аляксандрам Фядутам у 2003 годзе, але таксама быў значна канцэптуальна зменены і дапрацаваны, калі да працы над ім далучыліся Касцюгова і Панькоўскі[1]. Касцюгова — кіраўніца Агенцтва палітычнай экспертызы пры Беларускім інстытуце стратэгічных даследаванняў (Вільнюс), з 2013 ператворанага ў Агенцтва сацыяльнай і палітычнай экспертызы[2]. З сакавіка 2018 Касцюгова ўваходзіла ў экспертны савет «Мінскага дыялогу», кансультацыйнай пляцоўкі пад кіраўніцтвам Яўгена Прайгермана[3]. Апошнія гады даглядала свайго бацьку-інваліда, які памёр у снежні 2021, праз некалькі месяцаў пасля затрымання Валерыі. Муж — Анатоль Панькоўскі, дачка Анастасія (працавала — 2020—2023 гады ў камандзе Святланы Ціханоўскай, зараз — сузаснавальніца лабараторыі стратэгічных камунікацый Stratcomlab, аўтарка сацыяльна-палітычнага цікток-блога, медыяэксперт[4]). Палітычны пераследВалерыя Касцюгова была затрымана 30 чэрвеня 2021 года пасля вобыску ў сваёй кватэры, які праводзілі супрацоўнікі КДБ. Яе змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, адтуль неўзабаве перавялі ў СІЗА № 1 на Валадарскага. У ліпені 2021 стала вядома, што яе абвінавацілі ў змове з мэтай захопу ўлады (ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса) і дапамаганні ў закліках да захопу ўлады (ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса)[5]. Пэўны час у СІЗА на Валадарскага Валерыя Касцюгова знаходзілася разам з дырэктарам TUT.BY Людмілай Чэкінай. 20 ліпеня 2021 года восем беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, прызналі Валерыю Касцюгову палітычнай зняволенай і адзначылі, што «пазбаўленне волі Валерыі Касцюговай і іншых было ўжыта выключна з-за іх перакананняў, а таксама ў сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў і інфармацыі»[6]. 22 верасня 2021 пра палітычны характар пераследу на сваім выступе ў Генеральнай асамблеі ААН узгадала прэзідэнт Славакіі Зузана Чапутава[7]. 18 лістапада 2021 года шэфства (сімвалічнае хроснае бацькоўства) над палітзняволенай узяла Штэфані Прэцыёза, дэпутатка Нацыянальнай рады Швейцарыі[8][9]. Судовы працэс пачаўся 6 лютага 2023 года ў Мінскім гарадскім судзе. 17 сакавіка Валерыя Касцюгова прысуджана да зняволення на 10 гадоў. Узнагароды1 сакавіка 2012 была ўзнагароджана прэміяй імя Святланы Навумавай (намінацыя «Аналітыка»)[10]. Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia