Таццяна Сяргееўна Кузіна
Таццяна Сяргееўна Кузіна (нар. 26 красавіка 1973, Мінск) ― беларуская даследчыца, грамадская дзяячка, лектарка, экспертка ў сферы грамадзянскай супольнасці, грамадзянскага ўдзелу і публічнага адміністравання. БіяграфіяНарадзілася 26 красавіка 1973 года ў Мінску. Скончыла магістратуру Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, магістр палітычных навук[1]. У 1996—2009 гадах працавала ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, была намесніцай дэкана Франка-беларускага факультэта палітычных і адміністрацыйных навук, узначальвала Офіс публічных і міжнародных сувязяў, выкладала на бакалаўрскай праграме «Палітычныя і еўрапейскія даследаванні»[1]. У 2010—2015 гадах была выканаўчай дырэктаркай Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў, супрацоўнічала з Беларускай даследчай радай ды іншымі навукова-даследчымі цэнтрамі і арганізацыямі грамадзянскай супольнасці[1]. Грамадская і экспертная дзейнасцьСтаяла ля вытокаў стварэння Школы маладых менеджараў публічнага адміністравання (Sympa) і Беларускага інстытута рэформы і трансфармацыі публічнага адміністравання (BIPART), у якіх выкладала і займалася даследчай дзейнасцю[1]. Зрабіла важны ўнёсак у шматлікія праграмныя, стратэгічныя і даследчыя дакументы, у тым ліку ў рамках удзелу Sympa ў міжнародным даследчым праекце «EU-STRAT», які ажыццяўляўся ў 2016—2019 гадах з удзелам еўрапейскіх універсітэтаў (у тым ліку са Свабодным універсітэтам Берліна і Лейдэнскім універсітэтам у Нідэрландах) і навукова-даследчых арганізацый [2]. Крымінальная справа28 чэрвеня 2021 года арыштавана ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Ёй былі прад’яўлены абвінавачванні па частцы 1 артыкула 357 і па частцы 3 артыкула 361 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь[3]. 20 ліпеня разам з іншымі арыштаванымі калегамі прызнана палітзняволенай[4]. 6 лютага 2023 года ў Мінску пачаўся суд над Таццянай Кузінай і Валерыяй Касцюговай. У залежнасці ад ролі Таццяну Кузіну і Валерыю Касцюгову абвінавачвалі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: частцы 1 артыкула 357 («дапамога дзеянням, учыненым з мэтай захопу ўлады»), частцы 3 артыкула 361 («заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы») і частцы 3 артыкула 130 («распальванне іншай сацыяльнай варожасці»)[5]. 17 сакавіка 2023 года Таццяне Кузінай і Валерыі Касцюговай прысудзілі па 10 гадоў калоніі агульнага рэжыму[6]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia