Валеры Стралко

Валеры Стралко
Род дзейнасці перакладчык
Дата нараджэння 1939
Месца нараджэння
Дата смерці 2019
Месца смерці

Валеры Стралко, поўнае імя Валерый Васілевіч Стралко (укр.: Валерiй Васильович Стрілко; нар. 1939, Любеч, Чарнігаўская вобласць, УCCP — 2019, Мінск, Беларусь) — беларускі і ўкраінскі перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1939 годзе ў Любечы Чарнігаўскай вобласці Украіны. Паступаў у Херсонскае мараходнае вучылішча, але не прыняты з прычыны дальтанізму. Працаваў вучнем зваршчыка на караблебудаўнічым заводзе імя Камінтэрну, напярэдадні 17-годдзя атрымаў 4 разрад. Праз два гады трапіў на службу ў ваенна-марскі флот. Пасля камісавання праз траўму (падзенне ў трум карабля) асвоіў прафесію кранаўшчыка. У 1960 годзе скончыў вячэрні караблемеханічны тэхнікум. Працаваў выкладчыкам чарчэння, нямецкай мовы і геаграфіі ў сяле Навасібірск на Херсоншчыне. Затым пераехаў у Сібір, дзе ўладкаваўся ў Інстытут ядзернай фізікі Сібірскага аддзялення Акадэміі навук СССР. Пасля заканчэння электратэхнічнага інстытута (завочна) стаў старшым інжынерам лабараторыі прыкладной кібернетыкі Інстытута гідрадынамікі, адкуль быў запрошаны на працу ў Мінск. У Беларусі працаваў у навукова-даследчых і праектна-канструктарскіх інстытутах[1].

Прафесійная дзейнасць

Перакладчык беларускай літаратуры на ўкраінскую мову і наадварот. Першыя публікацыі пабачылі свет у газеце «Знамя юности» 12 лютага 1987 года ў дзень 50-годдзя Міхася Стральцова. Сярод перакладзеных ім беларускіх аўтараў — Максім Багдановіч, Янка Купала, Якуб Колас, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч і іншыя. Разам з Ціханам Чарнякевічам пераклаў на беларускую мову кнігу Святланы Алексіевіч «Час second-hand: (канец чырвонага чалавека)» (Мінск, 2013).

Бібліяграфія

Кнігі

  • Тук-тук-тук: Татавы цацкі: Для дашк. і мал. шк. ўзросту / Валерый Стралко. Мінск : Ураджай, 1999. [27] с.

Пераклады

  • Мелодыі журбы і надзеі: вершы і паэма: пераклад з украінскай / Леся Украінка / Укладанне В. Жуковіча, В. Стралко. Мінск : Кавалер Паблішэрс, 2003. 126 с.
  • Непагасны агонь: Украінскія паэты — па-беларуску, беларускія паэты — па-ўкраінску: Пераклады / Валерый Стралко [Аўт. ўступ. арт.: В. Зуёнак, Д. Білоус]. Мінск : Энцыклапедыкс, 2003. 223 с.
  • Колас, Я. Нова земля [Текст] : поема / Якуб Колас ; пер. з білорус. В.В. Стрілко. Київ : Український письменник, 2006. 304 с. ISBN 966-579-200-8
  • Биков, В.В. Круглянський міст [Текст] : [збірка] / Василь Биков ; [пер. з білорус. Валерія Стрілка]. Київ : Книга, 2011. 320 с. ISBN 978-966-8314-72-8
  • Алексіевіч, С. Час second-hand : (канец чырвонага чалавека) / Святлана Алексіевіч; [пераклад з рускай мовы В. Стралко і Ц. Чарнякевіча]. Мінск : Логвінаў, 2013. 383 с. ISBN 978-985-562-096-0
  • Мастак: [да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі] / Укладанне i пераклад Валеры Стралко. Мінск : Кнігазбор, 2014. 204 с. ISBN 978-985-7089-31-4.

Прызнанне і ўзнагароды

  • Лаўрэат Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Івана Франко за пераклады на беларускую мову твораў Тараса Шаўчэнкі, Лесі Украінкі, Івана Франко і сучасных украінскіх аўтараў (2003).
  • Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Кандрата Крапівы за пераклад паэмы «Тарас на Парнасе» на ўкраінскую мову (2003).
  • Узнагароджаны Нацыянальнай суполкай пісьменнікаў Украіны медалём «Ганаровая адзнака» за істотны ўнёсак у адраджэнне духоўнасці і асабістыя дасягненні ў літаратурнай творчасці (2006).
  • Лаўрэат Міжнароднай літаратурна-мастацкай прэміяй імя Грыгорыя Скаварады за вялікую падзвіжніцкую працу з мэтай збліжэння ўкраінскай і беларускай літаратур (2013)[2].

Літаратура

  • Шаладонава, Ж.С. Класіка ў розных вымярэннях: кніга перакладаў В. Стралко / Жанна Шаладонава // Полымя : літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс / заснавальнікі: Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Грамадскае аб'яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі», Выдавецкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мастацкая літаратура». Мінск, 2009. №11. С.183—186.

Крыніцы

  1. Карней, Ігар. «Будаваў мост паміж беларусамі і ўкраінцамі». Ня стала перакладчыка Валера Стралко . Радыё Свабода (25 сакавіка 2019). Праверана 6 лютага 2025.
  2. Памёр беларуска-ўкраінскі перакладчык Валер Стралко . Радыё Свабода (25 сакавіка 2019). Праверана 6 лютага 2025.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya