Валонская мова
![]() Валонская мова — адна з раманскіх моў, на якой размаўляе частка насельніцтва Валоніі, Бельгія. Адносіцца да той жа групы, што і французская, аднак яе не разглядаюць у якасці дыялекту: франкамоўны чалавек з цяжкасцю разумее валонца. Таксама валонскую мову нельга блытаць з бельгійскім варыянтам французскай мовы. Агульныя звесткіВалонская мова фармавалася ў перыяд між VIII і XII стагоддзямі. Мае значны кельцкі і германскі субстрат. На 100 класічных валонскіх слоў 90 будзе лацінскага паходжання, 9 — германскага, 1 — кельцкага. Аднак сённяшняя валонская мова мае шмат запазычаных слоў з французскай. Геаграфічнае распаўсюджаннеНа валёнскай мове размаўляюць жыхары поўначы Францыі botte de Givet, у дэпартаменце Ардэны і розных вёсках у дэпартаменце Нор. Невялікая колькасць носьбітаў валонскай мовы пражывае ў ЗША, ў штаце Вісконсін. Афіцыйнага статусу гэтая мова не мае, але ў 1990 годзе яна была прызнаная мясцовай мовай. У цяперашні час па-валонску размаўляюць каля 600 тысяч чалавек, хаця на пачатку XX стагоддзя ёю карысталася 90 % насельніцтва Валоніі (больш за чатыры мільёны чалавек). Нязначная частка людзей, якія нарадзіліся ў паваенны час, вольна валодае гэтай мовай. Многія толькі ведаюць некаторыя словы і выразы па-валонску. Цяпер валонская амаль цалкам выцесненая французскай, якая мае статус афіцыйнай мовы Бельгіі. Валонская мова знаходзіцца ў спісе 500 моў свету, якім пагражае выміранне ў XXI стагоддзі. Тым не менш, у апошнія гады ў Валоніі назіраецца адраджэнне цікавасці да валонскай мовы. ДыялектыВалонская мова налічвае некалькі дыялектаў, якія можна суаднесці з рэгіёнамі Валоніі:
Нягледзячы на мясцовыя фанетычныя асаблівасці, ў Валоніі назіраецца рух за прыняцце адзінага правапісу — «rfondou walon». Гэтая арфаграфія дае магчымасць розным чытачам па-рознаму вымаўляць словы. Гэтая канцэпцыя была ўзятая з брэтонскай мовы і дазваляе прымірыць сучасныя фанетычныя нормы з традыцыямі напісання слоў. Прыклады фразаў
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia