Вальдэмар Станіслававіч Цірш
Вальдэмар Станіслававіч Цірш (нар. 29 чэрвеня 1949, г. Даўгаўпілс, ЛатССР) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў архітэктурны факультэт БПІ. Працаваў у Белпрампраекце, у 1975—1989 гадах архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар аддзела Мінскага філіяла інстытута «Лендзіпрамясамалпрам»; у 1989—1992 гадах кіраўнік групы, галоўны архітэктар аддзела інстытута «Дзіпрабуд»; у 1992—2008 гадах галоўны архітэктар аддзела ТАА «Кампанія СЛІКА»; у 1991—1997 гадах сузаснавальнік, галоўны архітэктар і кіраўнік «Творчай майстэрня Цірша В. С.» Саюза архітэктараў; у 2003—2007 гадах індывідуальны прадпрымальнік; у 2007—2009 галоўны архітэктар ТАА «Тытунь-інвест». Кіраваў дыпломным праектаваннем у БНТУ. Член Саюза архітэктараў Беларусі. Пражывае ў Мінску па праспекце газеты «Праўда», 14. ТворчасцьАсноўныя творы: комплекс заводаў «Мінлегхарчмаш» у паўднёвым прамвузле г. Брэста; гармалзаводы № 3 у г. Мінску[1] на вул. Солтыса (1982[1]; першы ў СССР завод-аўтамат), г. Рыга (Латвія), г. Даўгаўпілс (Латвія), г. Гомелі, г. Вялікія Лукі (Расія), г. Лангепасе (Расія), г. Браславе, г. Брэсце, масласырзаводы ў г. Бярозе, г. Навагрудку, г. Глыбокае; мясакамбінаты ў г. Барысаве, г. Орша, г. Вільнюсе (Літва), г. Таліне (Эстонія), г. Буйнакск (Расія), г. Даўгаўпілсе (Латвія); сырзаводы ў г. Слуцку, г. Хойнікі; завод па вытворчасці шкла ў г. Гродна; шматпавярховыя жылыя дамы на вул. Чэхава, вул. Гвардзейскай у г. Мінску; дзіцячы садок з басейнам на вул. Чэхава ў г. Мінску; фабрыка галаўных убораў на вул. Пінскай у г. Мінску; адміністрацыйны будынак ЗАТ «Аўтамагістраль» на вул. Кіжаватава ў г. Мінску; СПТУ будаўнікоў на вул. Сурганава ў г. Мінску; офіс ААТ «Галактыка» на вул. Сурганава ў г. Мінску; ФАК Лідскага ВДА, завод бытавой хіміі ў г. Баранавічы; аўтабаза на 250 адзінак тэхнікі трэста «БелаўтаМАЗрамбудмантаж»; крытыя тэнісныя корты на вул. Кальцова ў г. Мінску; індывідуальныя жылыя дамы ў п. Ратамка, г. Заслаўі, п. Раўбічы, вул. Стэфанаўскай, Загарадным завулку ў г. Мінску; катэджная забудова «Тавалга»; верталётны клуб (ROBINSON). УзнагародыМае дыплом Саюза архітэктараў Беларусі на Рэспубліканскім аглядзе лепшых архітэктурных твораў (пабудоў) 1982. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia