Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат
«Глыбо́цкі мало́чнакансе́рвавы камбіна́т» («ГМКК») — дзяржаўнае прамысловае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў студзені 1972 года ў Глыбокім (Віцебская вобласць). Працуе на аснове малочнай сыравіны з Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў Віцебскай вобласці. На прадпрыемстве вырабляецца каля 50 назваў прадукцыі (2005): малочныя кансервы (малако, вяршкі згушчоныя з дабаўкамі цыкорыю, кавы і інш.), малако цэльнае, сухое, смятана, тварог, тварожныя вырабы, сыры мяккія, цвёрдыя і інш. За год камбінат перапрацоўвае каля 230 тыс. т малака, вырабляе каля 80 млн умоўных банак кансерваў. Прадукцыя экспартуецца ў Расію, краіны Балтыі[4]. Прадстаўніцтвы прадпрыемства працавалі ў Віцебску і Мінску, а таксама за мяжой у Казахстане (Актабэ) і Расіі (Масква)[5]. ЦэхіНа 2020 год вытворчымі падраздзяленнямі УП «Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат» былі 5 цэхоў: бляшанкавы, кансервавы, масла, сухога малака і цэльнамалочны. Таксама ў Браславе працаваў сырны цэх і «Браслаўрыба». Дапаможнымі падраздзяленнямі былі: кацельня, аміячная кампрэсарня, электрацэх, механічныя майстэрні, аўтатранспартны цэх і рамонтна-будаўнічы ўчастак[6]. Гадавая магутнасць кансервавага цэху складала 48 млн слоікаў згушчанага малака з цукрам і 30 млн слоікаў згушчонкі без цукру. Адпаведна за змену выпускалі 96 000 слоікаў згушчонкі з цукрам і 60 000 слоікаў без цукру. Згушчонку фасавалі ў бляшанкі, палімерныя цюбікі і вёдры на 10 літраў, ламінаваныя мяхі на 20 літраў, кардонныя барабаны і палімерныя бочкі на 50 літраў. Цэх сухога малака выпускаў сухое абястлушчанае малако, сухое цэльнае малако тлустасцю 25 % і 26 %, малочную сухую сыроватку і замяняльнікі цэльнага малака. Магутнасць цэха складала 12 тонаў малака за змену, бо 2 сушылі мелі прадукцыйнасць 1000 і 15000 кг/гадзіна сухога малака. Сухое малако расфасоўвалі ў папяровыя мяхі па 25 кг і ламінаваныя пакеты па 250 і 500 грамаў. У цэху перапрацоўвалі да 1000 тонаў сыроваткі. Маслацэх выпускаў 3600 тонаў масла за год, якое фасавалі 200-грамовымі брыкетамі ў кашаваную фольгу па 1,5 тоны за змену. Цэльнамалочны цэх перапрацоўваў 25 тонаў малака за суткі і выпускаў ёгурт, кефір, пастэрызаванае малако, смятану і тварог. У бляшанкавым цэху працавалі 2 лініі бляшанак са зварным швом дыяметрам 72,8 міліметра, што мелі прадукцыйнасць 280 і 500 бляшанак за хвіліну. Бляшанкі выпускалі вышынёй ад 7 да 10,5 см. Таксама ў цэху ўсталявалі абсталяванне для выпуску малака ў тэтра-пакетах па 0,5 і 1 літры[7]. ГісторыяКамбінат заснаваны ў 1966 годзе, у 1971 уключаны ў склад Усесаюзнага прамысловага аб’яднання па вытворчасці малочнакансервавай прадукцыі і прадуктаў дзіцячага харчавання «Саюзкансервмалако» як адзінае ў той час прадпрыемства на тэрыторыі СССР, якое спецыялізавалася на вытворчасці згушчонага стэрылізаванага малака без цукру. 20 студзеня 1972 года Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці СССР ухваліла Указ № 30 аб пуску «Глыбоцкага малочнакансервавага камбіната». 1 ліпеня 1972 года пусцілі 2-ю чаргу вытворчасці згушчанага малака без цукру. Для вытворчасці стэрылізаваных малочных кансерваў усталявалі шведскую лінію «Альфа-Лавал». У 1972, 1974, 1978 і 1990 гадах усталёўвалі нямецкія вакуўмныя апараты «Віганд-8000» для вырабу згушчанага малака з цукрам. У 1977 годзе паставілі лінію вытворчасці масла ОЛА-1, якую ў 1982 годзе замянілі на ўсходненямецкую «ФБФЦ/1» і дапоўнілі 2-й у 1989 годзе. У 1980 годзе пабудавалі цэх вытворчасці замяняльніка цэльнага малака з чэшскай сушылкай «ВРА-4», якую ў 1984 годзе дапоўнілі сушылкай «ОСВ-1». У 1984 годзе на лініі выпрацоўкі стэрылізаванага малака паставілі 2 амерыканскія разліва-закаткавых машыны «Ангеліус». У 1985 годзе ў бляшанкавым цэху 2 лініі «Сал-1» з Сімферопаля (Украінская ССР) замянілі на ўсходненямецкую лінію «Блема», якую ў 1988 годзе дапоўнілі 2-й лініяй. У 1992 годзе з цэха цэльнамалочных вырабаў вылучылі аддзяленне смятаны і пакетнай расфасоўкі. У 1996 годзе ў аддзяленні расфасоўкі ўсталявалі літоўскі аўтамат М6-ОР2Д2 для расфасоўкі смятаны ў скрынкі з полістыролу ў дадатак да аўтаматаў М6-ОРЗ-Е для расфасоўкі малака ў поліэтыленавыя пакеты. Таксама ў 1996 годзе цэх замяняльніка цэльнага малака стаў выпускаць сухое абястлушчанае малако і сухія сумесі для марозіва. У 1997 годзе «Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат» пераўтварылі ў адкрытае акцыянернае таварыства. У 1998 годзе ў кансервавым цэху запусцілі 3 італьянскія скрынесклейвальныя машыны «Сіат». У 1999 годзе ў бляшаначным цэху ўсталявалі нямецкую лінію «Блема-Керхайс» для вырабу слоікаў са зварным швом. У 2002 годзе пусцілі расійскую фасовачную ўстаноўку «УФП-1М». У 2004 годзе цэх сухога малака стаў вырабляць яго цэльным. Адначасова ў 2004 годзе «Глыбоцкаму МКК» падпарадкавалі Браслаўскі малаказавод. У верасні 2007 года паставілі італьянскую пастэрызацыйную лядоўню «Фраўтэх»[8]. У лістападзе 2013 годзе пасля перабудовы адчынілі Браслаўскі філіял магутнасцю 12 тонаў сыру за дзень, якія выпускалі пад таварным знакам «Аляксандраўскія сыры». Адпаведна штодня філіял меў закупаць 120 тонаў малака. У перабудову ў Браславе ўклалі 230 млрд беларускіх рублёў ($25,638 млн)[9]. У верасні 2017 года ААТ «Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат» падпарадкавалі ААТ «Глыбоцкі камбікормавы завод»[10]. 4 студзеня 2018 года «Глыбоцкі МКК» пераўтварылі ва ўнітарнае прадпрыемства. Гл. таксамаЛітаратура
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia