Вальтэр Грос
Ва́льтэр Грос (ням.: Walter Groß; 21 кастрычніка 1904, Касель — 25 красавіка 1945, Берлін) — палітычны дзеяч нацысцкай Германіі. Кар’ераНаведваў пратэстанцкія гімназіі ў Позэне і Гётынгене. З 1923 годзе вывучаў медыцыну ў Гётынгенскім, Цюбінгенскім і Мюнхенскім універсітэтах. Па сканчэнні навучання ў 1928 годзе атрымаў доктарскую ступень. Чалец НСРПН (NSDAP) з 1925 года. Да 1932 годзе працаваў асістэнтам у шпіталі Браўншвайга. Пасля ўступіў у нацысцкую медыцынскую асацыяцыю і стаў супрацоўнікам Дэпартамента аховы здароўя НСРПН. У 1933 годзе Грос заснаваў Управу палітыкі ў галіне народанасельніцтва і расавай гігіены, у маі 1934 годзе перайменаваную ў Офіс расавай палітыкі НСРПН[3]. Узначаленая ім установа мела займацца публічнай прапагандай і падтрымкай нацысцкай праграмы стэрылізацыі і іншых схем «этнічнага паляпшэння». У 1936 годзе стаў членам Рэйхстага. ДзейнасцьГрос быў антысемітам і заклікаў да вынішчэння яўрэяў паводле «Канчатковага вырашэння (Endlösung)». Напісаў некалькі кніг на тэму «яўрэйскага пытання». СмерцьЗ уваходам у Берлін Чырвонай арміі Грос спаліў свае дакументы і здзейсніў самагубства ва ўласным доме, такім чынам знішчыўшы грунтоўныя доказы, «якія маглі абвінаваціць больш за 3000 членаў нацысцкай сеткі расавых прапагандыстаў»[4]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia