Мюнхенскі ўніверсітэт
Мю́нхенскі ўніверсітэ́т Людвіга і Максіміліяна (ням.: Ludwig-Maximilians-Universität München (LMU)) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Мюнхене, Германія. Заснаваны герцагам Людвігам IX у 1472 годзе і названы ў памяць пра яго і пра курфюрста Максіміліяна I Іосіфа. МінуўшчынаУніверсітэт быў заснаваны ў 1472 годзе ў горадзе Інгальштат герцагам Людвігам Багатым. Кіраваўся езуітамі і некалькі стагоддзяў быў цэнтрам контррэфармацыйнага руху. У 1800 г. курфюрст Макс IV Іосіф (пазней кароль Максіміліян І) перанёс універсітэт у горад Ландсхут. Толькі ў 1826 г. універсітэт пераведзены ў сталіцу Баварыі на загад караля Людвіга І. Падчас Другой сусветнай вайны ва ўніверсітэце базаваўся антыфашысцкі рух супраціву «Белая ружа» на чале з Сафі і Гансам Шолямі. СучаснасцьВа ўніверсітэце навучаюцца 45 539 студэнтаў (2009—2010)[2]. У склад універсітэту ўваходзяць 18 факультэтаў, на якіх выкладаюць больш за 700 прафесараў. Гадавы бюджэт універсітэта складае прыкладна адзін мільярд еўра, траціна гэтых сродкаў даводзіцца на долю ўніверсітэцкай клінікі. У Мюнхенскім універсітэце студэнты могуць атрымаць адукацыю па адной са 160 спецыяльнасцяў. Факультэты
Цікавыя фактыУ 1945—1948 гг. у Мюнхенскім універсітэце вывучаў медыцыну Барыс Кіт. Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia